СВЯТА ПАЭЗІІ І РОДНАЙ МОВЫ

8 января 2013 4:41

З ГОДАМ КНІГІ РАЗВІТАЛІСЯ ПАД “ПАЭТЫЧНЫМ ВЕТРАЗЕМ”

Знакавым быў 2012 год для аматараў мастацкай літаратуры ў цэлым і ў прыватнасці для аматараў нашай нацыянальнай паэзіі. Год кнігі і год юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таму сімвалічна выглядае правядзенне ў снежні раённым аддзелам адукацыі грандыёзнага святочнага мерапрыемства – раённага конкурсу “Паэтычны ветразь”.

Конкурс прайшоў на базе другой талачынскай школы. Вучні і педагогі з амаль усіх навучальных устаноў раёна выконвалі вершаваныя і празаічныя творы Купалы і Коласа, драматычныя пастаноўкі, чыталі свае вершы. У актавай зале, дзе праходзіла мерапрыемства, рамяшчалася і выстава малюнкаў паводле матываў творчасці 130-гадовых юбіляраў.

ТЭАТРАЛІЗАВАНЫ ЎРЫВАК З ПАЭМЫ Я. КОЛАСА “СЫМОН-МУЗЫКА” Ў ВЫКАНАННІ ВУЧНЯЎ ВАЛОСАЎСКАЙ ШКОЛЫ.

ТЭАТРАЛІЗАВАНЫ ЎРЫВАК З ВЕРШАВАНАЙ КАЗКІ Я. КОЛАСА “ДАНЯЎ” У ВЫКАНАННІ ВЫХАВАНЦАЎ РАЁННАГА ЦЭНТРА ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ.

– Адной з мэтаў правядзення гэтага свята з’яўляецца прапаганда роднай мовы, – расказала пасля заканчэння конкурсу загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі Сушчая А.У. – І мне здаецца, што мэта была дасягнута – хаця б на некалькі гадзін, на працягу якіх усе ўдзельнікі акунуліся ў атмасферу паэзіі, у стыхію роднага слова. Дзеці з задавальненнем выконвалі па-беларуску творы мастацкай літаратуры, як іншых аўтараў, так і свае ўласныя. І, галоўнае, гэта ў іх цудоўна атрымлівалася. Родная мова гучала са сцэны натуральна, упэўнена, з любоўю. На жаль, мы не назіраем такога ў штодзённым жыцці, але я спадзяюся, што хоць нейкі ўклад у выпраўленне гэтага становішча мы ўнеслі сваім святам, і, думаю, працягнем працаваць у гэтым напрамку ў будучым.

Сапраўды, усе вучні, якія прынялі ўдзел у конкурсе, паказалі высокі ўзровень артыстычнага майстэрства і валодання мовай. Толькі адзін-два чалавекі, відаць, не змаглі стырмаць хвалявання і крыху збіліся, заблыталіся. А ў цэлым адчувалася, што выхаду на сцэну папярэднічала грунтоўная падрыхтоўка, рэпетыцыі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў.

Дарэчы, і самі настаўнікі прынялі ў свяце дзейсны ўдзел. З чытаннем верша Янкі Купалы выступіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі Пляскач С.І., празаічнага твора Якуба Коласа – настаўнік геаграфіі Варанцэвіцкай школы Чурылаў А.І., а верш дырэктара Коханаўскай школы Татарановіча М.М. зачыталі яго вучаніцы.

Найбольш удалыя ваканаўцы, чые нумары аказаліся самымі адметнымі, запамінальнымі на фоне ўсёй конкурснай праграмы, былі адзначаныя дыпломамі і сімвалічнымі падарнукамі.

Можна з упэўненасцю сказаць, што свята атрымалася ўдалае і стала дастойным завяршэннем Года кнігі. Застаецца толькі пажадаць, каб сапраўды, як казала Алена Уладзіміраўна, прапаганда роднай мовы і літаратуры не спынілася на гэтым мерапрыемстве, а стала сістэматычнай, незалежнай ад каляндарных дат, і тэматычна разнастайнай, усебаковай, звязанай як з класікай, так і з сучаснасцю. “Паэтычны ветразь” пераканаўча паказаў, што ўсе магчымасці для гэтага ёсць: у нас шмат і прафесійных, вопытных педагогаў, і таленавітых, творчых вучняў.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене