АД БЯСПЕКІ НА ДАРОЗЕ ДА КУЛЬТУРЫ Ў ЖЫЦЦІ

15 марта 2011 14:24

Праграма выхаваўчай работы, якая рэалізуецца ў Коханаўскім прафесійным сельскагаспадарчым ліцэі, прадугледжвае значную ўвагу да пытанняў бяспекі дарожнага руху. Яно і зразумела: кожны год выпускнікі гэтай установы адукацыі папаўняюць лік самых непасрэдных удзельнікаў руху на дарогах — вадзіцеляў і трактарыстаў. Ды і ўзрост навучэнцаў такі, што ўжо зараз многім з іх хочацца, не атрымаўшы яшчэ пасведчання на права кіраваць транспартным сродкам, сесці за руль і пракаціцца “з вецярком”. Тым больш, што ў наш час набыць старэнькі, але на хаду, аўтамабіль ці матацыкл, як кажуць, не праблема.

Традыцыйна ў сярэдзіне навучальнага года, напярэдадні вясенняга ажыўлення на нашых вуліцах і дарогах у ліцэі праходзіць акцыя — абарона міні-праектаў на тэму “Я — за бяспеку дарожнага руху”. Нядаўна гэтае мерапрыемства, якое падрыхтавала і правяла педагог-арганізатар Лілія Юр’еўна Гамбалеўская, прайшло ў актавай зале ўстановы.

Навучэнцы пад кіраўніцтвам куратараў груп на працягу месяца рыхтаваліся да абароны самастойна створаных мультымедыйных праектаў. Ва ўступным слове вядучая засяродзіла ўвагу аўдыторыі на актуальнасці тэмы міні-праектаў, падмацаваўшы выказванне пераканаўчымі кадрамі хронікі дарожна-транспартных здарэнняў. У склад журы ўвайшлі намеснікі дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце А.Д. Будовіч і І.В. Бусько, а таксама спецыяльна запрошаны на важнае мерапрыемства старшы інспектар раённага аддзела ДАІ В.Д. Палівянок.

На экране з’яўляліся кадры, аўдыторыя ўважліва сачыла за імі і слухала каментарый, які рабілі прадстаўнікі каманд-    удзельніц. Будучыя вадзіцелі і трактарысты з веданнем справы, дэманструючы добрую тэарэтычную падрыхтоўку, расказалі гісторыю ўзнікнення аўтамабіля, пракаменціравалі некалькі дарожна-транспартных сітуацый, што ў гэты час былі на экране, рабілі аналіз ДТЗ. Былі прадэманстраваны кадры самых нечаканых, часам камічных выпадкаў на дарозе. У ходзе цікавай акцыі пастаўленая арганізатарамі задача — папярэдзіць удзельнікаў дарожнага руху аб магчымых наступствах безадказных паводзін, выказаць асабістую і сфармуляваць у прысутных агульную пазіцыю, што вынікала з тэмы, была вырашана. Багаты, цікавы змест відэаматэрыялаў, удала выбраная форма падачы інфармацыі, наўмысны натуралізм жахлівых кадраў гібелі людзей, адпаведна падабранае музыкальнае суправаджэнне нікога не пакінулі абыякавым. Сведчаннем гэтаму была засяроджаная сцішанасць і ўвага прысутных. Кожны ў гэтыя хвіліны, безумоўна, зрабіў асабісты, сэрцам і розумам падказаны выбар.

Журы падвяло вынікі выступленняў абаронцаў міні-праектаў, уручыла граматы і каштоўныя падарункі пераможцам і прызёрам. На заканчэнне выступіў работнік дзяржаўнай аўтаінспекцыі, які давёў да ведама прысутных інфармацыю аб раённай статыстыцы ДТЗ, расказаў аб найбольш частых, тыповых выпадках парушэнняў правілаў дарожнага руху, звярнуў увагу на змяненні некаторых  палажэнняў правілаў, якія ўведзены ў дзеянне з 12 студзеня 2011 года. У прыватнасці, аб тым, што зараз у абавязковым парадку патрэбна рэгістраваць у органах ДАІ мапед і мець пасведчанне аб праве кіравання ім. Напомніў аб неабходнасці абазначаць сябе флікерам падчас руху па дарозе вечарам ці ноччу.

— Нашы навучэнцы знаёмяцца з правіламі дарожнага руху на працягу ўсяго курса навучання, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Віктараўна Бусько. — Педагог-арганізатар Лілія Юр’еўна Гамбалеўская з гэтай мэтай стварае камп’ютарныя праграмы, відэафільмы і відэаролікі, якія актыўна прымяняюцца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Праводзім сустрэчы з супрацоўнікамі раённай ДАІ, работнікамі Аршанскай міліцыі на транспарце. Для юных аматараў язды на матацыкле арганізавана работа гуртка, якім кіруе вопытны выкладчык Валерый Сяргеевіч Лепяшынскі. Займаюцца ў мотагуртку каля 30 навучэнцаў. Мы імкнёмся, каб заняткі наведвалі тыя, хто схільны да дэвіянтных паводзін, стаіць на ўліку раённай ІСН, камісіі па справах непаўналетніх ці ўнутрыліцэйскім уліку. У праграме работы гуртка значнае месца займае тэматыка, звязаная з правіламі бяспечных паводзін на дарозе. На жаль, эфектыўнасць заняткаў гуртка зніжаецца з-за недахопу матацыклаў. Добра было б, каб кіраўніцтва нашай ДАІ дапамагло нам набыць два-тры матацыклы, прыгодныя для выкарыстання ў вучэбным працэсе. Такое супрацоўніцтва будзе толькі на карысць справе захавання бяспекі на вуліцах і дарогах.

— Правядзенне акцыі “Я — за бяспеку дарожнага руху” прадыктавана імкненнем фарміраваць асобу нашых навучэнцаў не толькі як будучых вадзіцеляў ці трактарыстаў, але і ўвогуле гарманічна развітых, выхаваных членаў грамадства, — уключаецца ў размову педагог-арганізатар Лілія Юр’еўна Гамбалеўская. — Культура паводзін удзельніка дарожнага руху выступае ў гэтым сэнсе як адно са складаемых агульнай культуры паводзін чалавека ў грамадстве. Мы выкарыстоўваем усе магчымыя сродкі, каб агульнаадукацыйны і культурны ўзровень нашых выпускнікоў адпавядаў патрабаванням часу.

Педагог-арганізатар у час гутаркі ні на хвіліну не адрывалася ад сваёй непасрэднай работы. Яна давала парады навучэнцам, якія адразу пасля мерапрыемства пачалі рэпетыцыю на сцэне актавай залы. Гэта ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ліцэя рыхтуюцца да абласнога тура рэспубліканскага конкурсу “Артвакацыя” сярод навучэнцаў сістэмы прафтэхадукацыі. У рабоце па фарміраванні асобы перапынкаў не бывае.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене