У ВІХУРЫ ТАНЦА – РЭАЛІІ І ПРАЦЫ, І ЖЫЦЦЯ

22 октября 2010 14:28

ГАЛІНА МІХАЙЛАЎНА СА СВАІМІ НАВУЧЭНЦАМІ.

Для кожнага малая радзіма ўвасабляе нешта сваё. Ёсць у гэтым увасабленні і шмат агульнага. Родныя нашы мясціны – гэта адначасова і радасць, і туга ва ўспамінах, лекі і боль, непаўторныя адзнакі бацькоўскага дому, душы знаёмых і блізкіх табе людзей.

Калі Галіна Міхайлаўна ўзгадвае свае вытокі, а яны для яе ў Жыткавіцкім раёне, на Гомельшчыне, абавязкова паўстае ў гэтай згадцы велічнае ў сваёй чароўнасці возера Чэрвонае. Вокны іх хаты глядзеліся ў яго загадкавае люстра, да рэальнага ўспрыняцця з’яў дадаваліся фантастычныя, казачныя ўяўленні — і гэта абуджала ў дзятвы ўражлівасць, як і нетаропкі паляшуцкі гаварок, які і ў звычайнай гаворцы гучаў, як песня, ліўся, як мелодыя. Але, як ні дзіўна, у палон узялі не глыбока запаўшыя ў яе душу песні, а звычайныя вясковыя танцы. Плясы вельмі любіў і па-майстэрску валодаў імі бацька. Гэта па-першае. Па-другое, навучалі іх дарослыя менавіта “сваім” танцам. Усё ж сапраўднае ў нас ад глыбокіх каранёў, крыніц народнай творчасці. І калі табе дадзеная гэтая любоў — яна назаўсёды. У гэтым Галіне найперш пашанцавала. Наведвала школьны гурток танца, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці ў школе і ў сваім вясковым клубе. Не раз іх вазілі ў раён, цёпла віталі за іх уменне і жаданне доўжыць спадчыну бацькоў і дзядоў. “Продкаў галасы” ў нас не толькі ў песнях, а больш яшчэ ў руках, танцы. Чым яны і заварожваюць і душу, і цела.

Добры педагог, на мой погляд, той, хто ўмее і з дзецьмі, і з дарослымі. У даным выпадку ў Галіны Марцынкевіч, кіраўніка танцавальнага гуртка Дома творчасці дзяцей і моладзі ў Талачыне, і ёсць гэты адметны талент. 25 год яна вучыць танцу, выхоўвае на танцы. Ёсць для гэтага ў яе дар прыроды, а яна яго нязменны выразнік. Яе багацце яшчэ і ў набытках многіх яе вучняў. Пэўна, няма ў Талачыне той дзяўчынкі (хлопцаў тут менш), якая б не пачынала ў Галіны Міхайлаўны, не знайшла ў ёй падтрымку свайму пачынанню. Няма, лічыць педагог, тых наогул, каго гэтаму не навучыш. Сціпла прамоўчвае, што ўсё залежыць ад таго, хто вучыць.

Адназначна, мы недаацэньваем таго, што ўмелі ў танцы людзі старшых пакаленняў. Мне не раз даводзілася быць на вяселлях у тым жа Моладаве, Дастоеве Іванаўскага раёна, Плябанцах Пружанскага, у вёсках і вёсачках Ляхавіцкага, Маларыцкага і іншых рёнаў Брэстчыны. Было не па сабе, што мы, студэнты-гуманітарыі, ледзьве не з пагардай глядзелі на тое, як тамтэйшыя людзі танцавалі польку, кракавяк, рускага, а мы, за невялікім выключэннем, толькі і маглі што “пакрыўляцца”. Неяк наш выкладчык Уладімір Калеснік сабраў нас з розных курсаў і груп і завёў на выступленне фальклорна-этнаграфічнага гурта. Сядзелі і глядзелі на сцэну з адкрытым ротам, памятаючы суправаджальныя словы выкладчыка: “Больш нідзе вы такога не ўбачыце…”

Сёння, гаворачы пра вяртанне культуры танца нашых продкаў, заўжды ўзгадваю ўсё той жа маларыцкі гурт дзядкоў і бабуль. Ужо тым яно, навучанне танцу, бясцэннае, што дапамагае нам захаваць, зберагчы хоць рэшткі гэтай вялікай культуры.

Веліч справы Галіны Міхайлаўны Марцынкевіч відавочная. У калектыве пад яе кіраўніцтвам адных толькі дзяцей займаецца больш за 60 чалавек. Чатыры ўзроставыя групы, пачынаючы з дзяцей пяці год і заканчваючы старшакласнікамі. Летась пачала працаваць і з дарослымі. Была сабраная група амаль з двух дзесяткаў жынчын і дзяўчат, якія свой дружны калектыў аб’ядналі пад красамоўнай назвай “Вдохновение”. Стварыць групу на платнай аснове ў складзе настаўнікаў, банкаўскіх работнікаў і прадстаўнікоў іншых прафесій і заняткаў натхніў яго Вялікасць Танец.

— Займаюцца ў ёй (групе) тыя, — расказвае Г.М. Марцынкевіч, — хто бегаў да мяне на заняткі ў дзяцінстве, потым прыходзілі ўжо іх дзеці. І вось перажытыя пачуцці зноў вярнулі да танцаў. Першую гадзіну заняткаў аддаём практыкаванням для развіцця пластыкі, другую прысвячаем развучванню эцюдаў, пастаноўкам. Просяць жанчыны знайсці ў раскладзе для іх яшчэ адзін дзень для заняткаў. Не лічацца, што ўсё гэта робіцца ў нядзелю, у вячэрні час. Наведваюць танцавальную групу і шматдзетныя маці…

Ад жадаючых займацца ў здольнага педагога няма адбою. Летась прыйшлося ствараць асобную групу танца на базе сярэдняй школы №2.

Прыцягвае і глыбінны сэнс танцаў, азнаямленне праз танец з культурай, менталітэтам розных народаў свету, кантакт з абаяльным чалавекам і выдатным прафесіяналам. У цэнтры ўвагі, канешне, танец класічны і беларускі.

Нядаўна выхаванцы Галіны Міхайлаўны ў рамках акцыі “У навучальны год — разам” выступалі ў г. Дзяржынску Мінскай вобласці. Маскоўскую кадрылю выконвалі гурткоўцы — вучні 9-10 класаў агульнаадукацыйнай школы. Спадзяванні апраўдаліся, сустракалі іх цёпла і шчыра, як і заўсёды сустракаюць у нас нешта непаўторнае і непадробнае.

І гэтаму вучыць яна — улюбёны ў сваю справу чалавек. У творчасці ў сваёй сям’і не адзіная. Дачка Марына закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці музыка і сацыяльная педагогіка, працуе выкладчыкам музыкі ў Коханаўскай сярэдняй школе.

Тое, што з танцам, харэаграфіяй звязаў добры лёс многіх хлопчыкаў і дзяўчынак ў раёне, — яе заслуга і яе вялікае шчасце. Ужо чвэрць века збываецца мара Галіны Міхайлаўны — адкрываць цудоўны свет танца і дарыць яго багацце і прыгажосць людзям.

Віктар БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2010
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене