ДА 90-ГОДДЗЯ ТАЛАЧЫНСКАГА ТЭАТРА

4 марта 2011 16:12

БЯСКОНЦЫХ ВАМ АПЛАДЫСМЕНТАЎ

І ЮБІЛЕЯЎ!

Сярод жыхароў правінцыі прынята часам скардзіцца на беднае культурнае асяроддзе: няма куды пайсці ў вольны час, няма куды звадзіць дзяцей, няма аднадумцаў, з якімі можна пагутарыць і зразумець адно аднаго. Але на самай справе нават праз вякі пасля таго, як узніклі прымаўкі “Хто шукае, той знойдзе” і “Кожны сам каваль свайго шчасця”, актуальнасць гэтых афарызмаў не зменшылася: па-сапраўднаму духоўна багатыя асобы, якім уласцівыя любоў да мастацтва і імкненне да ўзвышанага, усюды знаходзяць прыгажосць, крыніцу натхнення, субяседнікаў для творчага дыялогу.

ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА ДОРЫЦЬ СВЯТЛАНЕ ВАСІЛЬЕВАЙ СВАЮ КНІГУ ДЗЁННІКАВЫХ ЗАПІСАЎ "ЗАПИСКИ НАЧИНАЮЩЕГО".

Адзін з асяродкаў культуры ў Талачыне — народны драматычны тэатр, якому сёлета споўнілася ўжо 90 гадоў. У гэтым калектыве заўсёды радыя любому госцю, з задавальненнем прымаюць і таго, хто мае здольнасць і жаданне іграць на сцэне, і таго, хто хоча проста пабыць гледачом.

25 лютага ў гарадскім Доме культуры прайшоў юбілейны вечар тэатра “Аншлаг даўжынёю ў 90 гадоў”. Былыя і цяперашнія ўдзельнікі калектыву, прадстаўнікі іншых аматарскіх аб’яднанняў Дома культуры, юныя і дарослыя госці з дзіцячых школ мастацтваў (Талачын і Коханава), Дома творчасці дзяцей і моладзі сабраліся, каб акунуцца ў свет мастацтва, настальгічных успамінаў, творчых поспехаў, загадак і планаў. З боку гасцей гучалі словы віншаванняў, прызнанняў, падзяк, выконвалі яны музычныя і танцавальныя кампазіцыі, а артысты тэатра парадавалі прысутных урыўкамі з былых сваіх пастановак і заінтрыгавалі фрагментам з адной будучай, прэм’ера якой яшчэ толькі рыхтуецца. Ад аддзела культуры райвыканкама калектыў і рэжысёр Святлана Васільева атрымалі Ганаровыя граматы.

Прыемнай нечаканасцю стала прысутнасць на свяце дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужанага дзеяча мастацтваў рэспублікі Валерыя Анісенкі. Ураджэнец Талачына, удзельнік тэатра ў 1957 — 1961 гадах, ён разам са сваёй сястрой Эмай змог прыехаць з Мінска, нягледзячы на тое, што ў той дзень быў вельмі заняты на працы. Але як толькі вызваліўся, паспеў заехаць у міністэрства, сустрэцца з міністрам культуры, узяць у яго віншавальны ліст на адрас сваіх талачынскіх калег-аматараў і хутчэй адправіцца на сваю “малую радзіму”, да сваіх вытокаў.

— Я фізічна амаль не мог сёння быць тут, — расказаў Валерый Данілавіч, — таму што толькі ў тры гадзіны мы закончылі спектакль, прэм’еру, на якую прыляцеў аўтар з Ізраіля. Гэта беларуска-ізраільскі праект, і цяпер вядзецца размова аб тым, каб у лістападзе мы адправіліся ў Ізраіль на гастролі. Таму, разумееце, я не мог не быць там, у Мінску. Але ў той жа час і тут, у Талачыне, я таксама не мог не быць, і таму вось зараз я ў вас у гасцях, і я вельмі шчаслівы, што змог прыехаць. Дзякуй вам за запрашэнне.

Валерый Данілавіч пахваліў ігру цяперашніх артыстаў, падзяліўся ўспамінамі аб сваіх маладых гадах, аб тым, як сам калісьці выходзіў на талачынскую сцэну, аб тым, якой яна была ў параўнанні з сучаснай, і прызнаўся, што хоць прайшло ўжо нямала гадоў, пражыта багатае на падзеі жыццё, змяніліся стагоддзі, але і па сённяшні дзень памяць аб мінулым, духоўная еднасць з роднай зямлёй дапамагаюць, даюць сілы і ўпэўненасць.

— Чым далей па часе адыходзяць маё талачынскае дзяцінства і юнацтва, тым бліжэй яны да мяне, да маёй душы. І цяпер я разумею, што калі б не было гэтай талачынскай закваскі, калі б не было гэтых старых разбітых дарог, калі б не было таго цяжкага, гаротнага жыцця, сёння я не змог бы зрабіць многае з таго, што раблю, і не быў бы ў такой добрай форме. Таму што сокі роднай зямлі, карані сілкуюць чалавека ўсё жыццё.

На працягу больш чым дзвюх гадзін (столькі цягнуўся вечар) выказацца мог кожны, хто жадаў. Экскурсы ў мінулае чаргаваліся з выступленнямі сённяшніх артыстаў, запланаваныя ў адпаведнасці са сцэнарыем выступленні дапаўняліся імправізаванымі прызнаннямі ў любові да тэатра і да яго ўдзельнікаў, пажаданнямі новых поспехаў. І ў гэтым адлюстравалася сутнасць жыцця талачынскага тэатра — пераемнасць пакаленняў, калі новыя артысты адчуваюць сябе часцінкай  калектыву з багатай гісторыяй і прадаўжальнікамі яго традыцый.

На вечары, як і на працягу ўсёй 90-гадовай гісторыі тэатра, гледачы шчырымі апладысментамі дзякавалі артыстам за кожнае іх выступленне. І не раз былі адрасаваныя тэатру пажаданні, каб жыццё яго працягвалася, каб і далей радаваў ён людзей і сустракаў свае чарговыя юбілеі.

С. АБРАМОВІЧ.

ОН НАЧИНАЛ НА ЭТОЙ СЦЕНЕ

25 февраля в помещении городского Дома культуры состоялся вечер-чествование народного театра г. Толочина, ему исполнилось 90 лет. Для жизни города и района это событие, на мой взгляд, очень значимое, так как не было и нет у нас других художественных коллективов с такой богатой и длинной историей. Низко кланяюсь людям, которые на протяжении всех этих лет находили силы и время, шли в театр,  несли культуру народу.

За 90 лет им поставлено более 70 пьес разных жанров и направлений,  поднимались злободневные темы, высмеивались негативные стороны нашей жизни, общества, заострялось внимание зрителя на лучших качествах человеческой души, что заставляло людей думать, смеяться и плакать.

Около трех часов продолжалось торжество. Выступали зрители, представители предприятий и организаций района. Из Минска приехал художественный руководитель Республиканского театра белорусской драматургии, заслуженный деятель искусств, лауреат Государственных премий Республики Беларусь, профессор Валерий Данилович Анисенко, наш земляк, который первые шаги на сцене сделал здесь, в Толочине.

Слушал я его выступление, добрые слова в адрес театра, его актеров, жителей района, и стало тепло на сердце. Нисколько не изменился Валерий Данилович за прошедшие годы, искренен в проявлении чувств. Стоит на сцене, волнуется…

А мне вспомнились семидесятые годы, наша с ним молодость. Я, тогда студент Минского музыкального училища, не смог устроиться в общежитие и не знал,  что делать дальше. Дома подсказали обратиться к Анисенко, дали его телефон. Валерий Данилович (он тогда работал в театре актером) выслушал меня, сказал коротко: “Где двое, там и третьему место найдется. Пошли”. И привел в свою крохотную комнатку в коммуналке, где  жил тогда вместе с братом. Полгода мы провели под одной крышей. Крепко сдружились, стали сотрудничать. Мне импонировала его одержимость, полная поглощенность работой в театре. Мы вместе делали концертные программы (он прекрасно пел), писали  музыку к его стихам, готовили концерты, много читали, спорили, ездили с выступлениями по стране. Пришло время, он стал  известным режиссером, спектакли которого пользуются большой популярностью в нашей стране и за рубежом. За духовное возрождение нашей отечественной культуры награжден орденом Ф. Скорины. Кто сегодня не знает его в республике! В мире искусств это имя. И вот он у нас в городе. Отложил все дела — приехал…

В. Зайцев, директор Толочинской детской школы искусств.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Март 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram