БОЛЬШЫЯ ПЛОШЧЫ, БОЛЬШЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ

5 апреля 2011 13:54

ДА АДКРЫЦЦЯ НОВАГА ПАВІЛЬЁНА ЗАСТАЛОСЯ НЕКАЛЬКІ ХВІЛІН. З ПРАВАГА БОКУ - СЯРГЕЙ МАІСЕЕЎ, У ЦЭНТРЫ - ВІКТАР АЛЬХІМОВІЧ.

1 красавіка адбылося адкрыццё новага павільёна на талачынскім рэчавым рынку, які належыць ТАА “Вытворчая фірма “Адроў” (дырэктар Маісееў С.І.). З уводам яго ў дзеянне з’явіліся 22 новыя гандлёвыя месцы, і кожнае, дарэчы, ужо занятае: некаторыя прадпрымальнікі і ў дзень адкрыцця прапаноўвалі свой тавар, некаторыя яшчэ толькі “засяляліся”.

Адкрыццё павільёна было адзначана невялікім урачыстым сходам з удзелам прадпрымальнікаў, дырэктара і намесніка старшыні райвыканкама Альхімовіча В.А. Звяртаючыся да прысутных, Віктар Анатольевіч між іншым адзначыў:

— Мы доўга чакалі гэтага моманту, і вось у рэшце рэшт ён настаў. Хачу павіншаваць вас з гэтай падзеяй: цяпер вы, прадпрымальнікі, сабраныя разам у адным месцы, а гэта значыць, што да вас будзе прыходзіць больш людзей, пакупнікоў, і ваш гандаль пойдзе больш эфектыўна. Гэта самае галоўнае — арганізавацца, быць разам.

Адным толькі гандлем дзейнасць рынка не абмяжуецца. Спектр паслуг насельніцтву і ўзровень камфорту абслугоўвання будуць пастаянна пашырацца і развівацца. Бліжэйшыя перспектывы — стварэнне цырульні, абуладкаванне аўтастаянак, будаўніцтва прыбіральні, правядзенне газу для забеспячэння ацяплення памяшканняў. Больш аддаленыя планы — будаўніцтва харчовых гандлёвых радоў (металічны каркас будучага павільёна ўжо стаіць), стварэнне кафэ і, магчыма, зоны адпачынку на беразе вадаёма.

— Там рос баршчэўнік, мы яго засыпалі, думаю, больш не праб’ецца, — разважае дырэктар фірмы Сяргей Маісееў. — Можна зрабіць зону адпачынку, з катамаранамі. Канечне, работы тут вельмі шмат, сам вадаём не перашкодзіла б пачысціць, але калі хаця б належным чынам добраўпарадкаваць прыбярэжную паласу, то і гэтага ўжо на першы час дастаткова. Не кожны ж можа дазволіць сабе летам паехаць з сям’ёй на прыроду, на рэчку, і можна было б прыйсці да нас, пасядзець у кафэ, адпачыць на беразе.

У рынка, як і ў самога месца, на якім ён знаходзіцца, — цэнтр горада — добры патэнцыял для таго, каб заваяваць папулярнасць у насельніцтва, стаць гандлёвым і забаўляльным асяродкам, куды людзі будуць прыходзіць і з чыста практычнымі мэтамі, і каб проста правесці вольны час. Толькі, зразумела, для гэтага яшчэ патрэбна будзе ўкласці нямала сіл і сродкаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене