САМО ЖЫЦЦЁ ЎЖО РАБІЛА ІХ ГЕРОЯМІ

22 апреля 2011 21:29

Вёска Лаўрэнавічы… Ва ўспрыняцці талачынцаў гэта вёска-партызанка. Многія народныя мсціўцы знаходзілі ў яе хатах і прытулак, і выратавальную лустачку хлеба. Не адна сям’я паплацілася за такую дапамогу жыццём сваіх родных і блізкіх. Да вайны было ў Лаўрэнавічах пад 80 хат і двароў, пасля вайны засталося каля 60 хат. Так распраўляліся акупанты з тымі, хто з мірнага насельніцтва паўставаў супраць здзяйснення іх крыважэрных планаў.

Вёска была і вялікая, і прыгожая, і дружная. Збіралі яе ў адно цэлае тры асобныя вуліцы. З кожнай па вечарах разносіліся ўдалеч, лунаючы над зялёнай прасторай з лясоў і квяцістых лугоў, песні, музыка, галасы людзей. І ў працы, і ў свята жылі працаўнікі з ідучай ад сэрца, затоенай глыбока ў душы песняй. Прыходзіла гора — не скупіліся і на слёзы. Вёска выстаяла ў тыя ваенныя і пасляваенныя гады. І дапамагла выстаяць і выжыць краіне. Праз цяжкую працу, загартоўку сваіх людзей, неабыякавасць да роднай зямлі.

Зараз у Лаўрэнавічах пражывае адна сям’я, Павел Васільевіч і Яўгенія Іванаўна Пашкевічы. Узрост значны, дае аб сабе ведаць на кожным кроку, а трымае тое, што лёс, нягледзячы на ўсе яго перыпетыі, іх не разлучыў. Разам куды прасцей, каб не адчуць згубную адзіноту. Сілы дадае родная зямелька, а яны, бо засталіся адны, яе ахоўнікі. Баліць вось душа і за спалены суседскі дом, і што адміраюць яблыні і вішні, бэз і язмін, зарастае быльнягом усё вакол. А што паробіш. І яны толькі ва ўспамінах вяртаюць сваю маладосць, і ёсць што ўзгадаць, столькі ж і разам, і кожным паасобку перажыта.

Заўсёды разлічваў на сябе

— У яго няшмат узнагарод, у вайну ўступіў позна, ваяваў з імперыялістычнай Японіяй, — гаварыла за мужа Яўгенія Іванаўна.

Былы франтавік, ветэран вайны не можа весці гутарку, настолькі прапаў слых, узяла на сябе гэты абавязак жонка.

Паўла нарадзіўся ў Замошшы, у 1922 годзе. Рана памерла іх маці, засталося пяцёра дзетак. Паўліку было на той момант паўтара года. У сям’ю прыйшла мачыха. Дзяцей жанчына не крыўдзіла, але і раскошы не было. Закончыў хлопец 6 класаў, далей не далі яму вучыцца. А хацеў, вельмі хацеў. Выбіраць не прыйшлося, пайшоў пасвіць кароў. Так было, пакуль не пачалася вайна. У ліпені разам з іншымі сяльчанамі пагнаў жывёлу ў Мардовію. Здалі яе пад распіску іншым гаспадарам. А хутка яго забралі ў армію. Служыў на Далёкім Усходзе, затым вярнуўся дадому. Калі вызвалілі Беларусь, трапіў на фронт, а затым удзельнічаў у Маньчжурскай аперацыі. Тую аперацыю нездарма назвалі гісторыкі “прыгожай”, бо за 23 дні савецкія войскі разграмілі амаль мільённую Квантунскую армію і японскія войскі на Паўднёвым Сахаліне і Курыльскіх астравах. Вызвалілі Паўночна-Усходні Кітай, Паўночную Карэю.

У 1948 годзе толькі вярнуўся Паўла Пашкевіч да сваіх родных у Замошша. Радасці іх не было канца. З вайны не вярнулася двое іх братоў, усялякае думалася і пра малодшага. Ды атрымалася добра. А хутка пайшоў ён вучыцца на трактарыста, а затым 38 год рабіў на гусенічных машынах. Так, як працаваў гэты чалавек і людзі таго пакалення, ужо не працуюць. Да ўзнагарод ваенных дадалося ў Паўла Васільевіча медалёў і грамат за паказчыкі працоўныя.

Ведаючы адно аднаго, хлопец з Замошша і дзяўчына з Лаўрэнавіч у 1953 годзе пажаніліся. Паўла прыйшоў да Жэнькі Іванюты, у хату яе бацькоў, і застаўся, пачынаючы новае, сямейнае жыццё. З таго часу і да гэтага моманту яны разам.

Доля сірочая

Яўгенія Іванаўна 1931 года нараджэння. Не ваявала, а хапіла ўсяго. За сувязь з партызанамі ў 1943 годзе немцы расстралялі бацьку, а з імі і яшчэ дзевяць чалавек. Пахаваныя ў брацкай магіле каля вёскі Маціёва. Да ўсяго спалілі і іх дом. У 1954 годзе памерла маці. Каб не плячо Паўла, не было б яе жаночага, мацярынскага шчасця. Ды і тут бяда не абышла. Іх сын рабіў трактарыстам, разам з бацькам араў зямлю, збіраў ураджаі хлеба і бульбы. Гора ўварвалася нечакана. Здарылася хвароба, у маладым узросце пайшоў з жыцця. Яго страта свой адбітак адклала на здароўі і бацькі, і маці. Двух дачок выгадавалі, выхавалі. Адна пражывае ў Віцебску, другая — у Расіі. Не забываюцца на бацькоў, клічуць да сябе. Ведаюць, як няпроста ім жыць адным у калісьці вялікай вёсцы. І хоць яны нікім не пакінутыя, але лепш, калі будуць разам. Яны ўсё аддалі для шчасця сваіх дзяцей і ўнукаў, як і для шчаслівага жыцця кожнага з нас.

Так, нічога не вернеш у пражытым. Але Паўлу Васільевічу і Яўгеніі Іванаўне ёсць чым ганарыцца. Яны не скарыліся цяжкаму лёсу, выйшлі з цяжкасцей, як і ўвесь наш беларускі народ, сапраўднымі героямі, пераможцамі. За гэтае нашая найвялікшая ім чалавечая ўдзячнасць.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ САМО ЖЫЦЦЁ ЎЖО РАБІЛА ІХ ГЕРОЯМІ ”

  1. Валентина , 25 апреля 2011 , 21:05

    Виктор Николаевич, спасибо за то, что вы вернули меня в то далекое прошлое, на мою маленькую родину в д. Лавреновичи. По прошествии 44 лет, со дня последнего приезда, прошлым летом, я встречалась с героями вашего рассказа и безмерно благодарна, что вы отразили их нелегкую судьбу на странице вашей газеты. Их жизнь – это яркий пример победителей как в военные годы, так и в мирные. Хочется пожелать Павлу Васильевичу и Евгении Ивановне Пашкевичам крепкого здоровья, счастья в детях. Низкий поклон вам, дорогие земляки, с приближающимся праздником, Днем Победы!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене