БУДЗЕ ЖЫЦЬ І ПРЫНОСІЦЬ ДАСТАТАК

26 апреля 2011 21:40

Вёскі Будзькі і Красінская Усвейка… Іх назвы яшчэ застаюцца ў памяці тых, хто насяляў гэтыя дзівосныя, прыгожыя мясціны. Прайшоў час, не стала людзей. А зямля, а яна тут урадлівая, такую араць і засяваць адно задавальненне, не павінна пуставаць. Разумна, па-гаспадарску прыводзяць яе ў парадак у сельгаспрадпрыемстве “Рыдамльскі”. Зямля не проста ўводзіцца ў севазварот — пашыраецца яе контур, ствараюцца ўмовы для высакапрадукцыйнай працы сучаснай магутнай тэхнікі. Ужо сёлета на гэтых дадатковых, на цану золата сотках і гектарах завіруе яе новае жыццё.

Крок за крокам на сваім “Амкадоры” адваёўвае ў кустоўя і дрэў плошчы пад сяўбу механізатар Мікалай Іванюта. Яго працай, спрытным кіраваннем машынай можна любавацца.

— Вельмі патрэбная справа робіцца, — дзеліцца Мікалай Леанідавіч, — таму ёсць настрой гэтым займацца…

Робіць на сваім “Амкадоры-342″ толькі з месяц, а атрымліваецца на заглядзенне. Адчуваецца ранейшая механізатарская вывучка, уменне хутка асвойваць новую машыну.

— Ды яна (пра “Амкадор”) вельмі паслухмяная, — дадае Мікалай, — выдатна ў канструктараў выйшла, працуеш без напружання…

Тры-чатыры дні занятку, — і адваёўвае гектар зямлі. Самае магутнае дрэва з нейкай неверагоднай для такога працаёмкага працэсу лёгкасцю выкарчоўвае, акуратна кладзе на зямлю, укладвае ў штабель. Полю будзе прастора, чысціня, а драўніна пойдзе у топку сушылак для прасушвання збожжа, у катлы для абагрэву вытворчых памяшканняў і на іншыя патрэбы.

“Амкадор” ні на хвіліну не прастойвае. Трэба спяшацца “здаць” поле пад работу пасяўных агрэгатаў. Дырэктар прадпрыемства Васіль Хадневіч асабіста штодзень, а то і некалькі разоў на дні правярае якасць уборкі драўнінна-хмызняковай расліннасці. Яго напорыстасць і зацікаўленасць перадаюцца людзям. А калі бачаць вынік зробленага, разумеюць, што недарэмна прыкладаюць намаганні, каб запушчаную дзясяткамі год зямлю прывесці ў парадак.

Без высокіх слоў і справаздач вяртаюць палям чысціню ў “Рыдамльскім”. З вераю і перакананнем, што разам з гэтым будуць вернутыя ёй багацце і прыгажосць. У гэтыя дні працуюць і па ўпарадкаванні насельніцкіх агародаў, тэрыторыі, дзе стаялі фермы, былі сянажныя траншэі, у вёсцы Бушмін. Пачатак добры. Калі б усюды ў нас так браліся за справу, то ўжо праз год-другі на Талачыншчыне будуць палі па 200 — 300 гектараў у адным масіве. Не зрабіць гэтае — няма ні перашкод, ні прычын, тым больш, што і ўмовы гаспадарання вымушаюць зрабіць гэтае неадкладна.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене