ПЯЦЬ МІЛЬЁНАЎ ЗА БУТЭЛЬКУ “ЧАРНІЛА”

13 мая 2011 14:03

Чаго чакае чытач, калі бачыць такі загаловак — “Пяць мільёнаў за бутэльку “чарніла”? Можа быць, думае, што зараз прачытае анекдот? Ці фельетон? Ці расповед пра дзівацкую выхадку якога-небудзь багацея, які шалее ад раскошы і не ведае, чым сябе пазабаўляць? На самай справе ўсё выглядае больш празаічна і будзённа, і ў той жа час — неверагодна-недарэчна. Гаворка пойдзе пра беспрацоўнага вясковага жыхара. Менавіта ён не пашкадаваў выкласці за бутэльку віна больш за пяць мільёнаў рублёў, а ў дадатак яшчэ і запляміў сабе біяграфію — атрымаў судзімасць за крымінальнае злачынства.

Дарослы чалавек, пражыў ужо амаль паўвека (1961 года нараджэння), раней не меў судзімасцей і да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся, і раптам здзейсніў учынак, на які, здаецца, здольны толькі недысцыплінаваны падлетак-хуліган з праблемнымі паводзінамі. Сустрэўся на вуліцы з аднавяскоўцам, пагутарылі, слова за слова, аднавясковец паведаміў, што даў іншаму жыхару гэтай жа вёскі, іх агульнаму знаёмаму і сабутэльніку, дзве тысячы рублёў, каб той дадаў сваіх грошай і купіў віна. І як пайшоў ён у краму, паабяцаўшы вярнуцца з бутэлькай, так і след прастыў, больш за гадзіну не паказваецца.

Вырашылі ўдваіх пашукаць яго. Вёска невялікая, таму пошукі аказаліся нядоўгімі, у хуткім часе аматары напояў з градусамі знайшлі свайго сябра: п’яны, ён спаў у сябе дома на ложку. На пытанне аб тым, дзе віно, адказаў, што купіў і ўсё выпіў. Праўда, паабяцаў да вечара “адкупіць” бутэльку, вярнуць доўг. І тут жа атрымаў два ўдары кулаком у грудзі. Пасля гэтай невялікай сутычкі абодва візіцёры разышліся па хатах. Здаецца, нічога страшнага, пасварыліся, штурхануў адзін другога, і забыліся. Але ў ахвяры ад гэтай сваркі застаўся пералом двух рэбраў.

Цікава, што пацярпелы ў момант нанясення яму пабояў проста сядзеў на ложку, сам нікога біць не збіраўся. Вінаваты ж характарызуецца па месцы жыхарства станоўча, ніякіх праблем іншым людзям ён не ствараў. Ды з-за свайго бязладнага, пустога жыцця, поўнага п’янак, стварыў іх сам сабе. Талачынскі раённы суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і спагнаў 5250780 рублёў на карысць абласной бальніцы, у якой лячылася яго ахвяра. Давядзецца яму выплаціць яшчэ і дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 260540 рублёў, і працэсуальныя выдаткі ў памеры 3290 рублёў. Дорага заплаціў за бутэльку, да таго ж не сваю, а чужую.

Не выклікае спачування і сама ахвяра, грамадзянін без пастаяннага месца працы, які з мэтай набыцця віна дадаў да атрыманых дзвюх тысяч свае грошы, выручаныя ад… здачы бутэлек (вось як мужчына зарабляе і на што траціць заробак!). Не пахваліш і сведку, хоць ён нікога не біў і нічога супрацьзаконнага не рабіў. Гэтыя людзі страцілі сувязь з паўнакроўным рэальным жыццём і глядзяць на яго толькі праз рыльца бутэлькі. А калі спіртное становіцца адзіным сэнсам існавання, то рана ці позна ўсё заканчваецца ці наўмысным залачынствам, ці няшчасным выпадкам, ці праблемамі са здароўем.

І. ЁДЗІС, намеснік пракурора раёна.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене