ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ

22 июня 2011 6:00

НА ГЭТЫМ УЧАСТКУ НАБІРАЕ СІЛУ "КАРАЛЕВА ПАЛЁЎ".

Сёння ў ААТ “Звянячы” фактычна завяршылася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. У траншэі закладзена крыху больш за паўтары тысячы тон сянажнай масы, запрасавана і пакладзена на захоўванне 37 тон сена. Не сказаць, каб такі вынік першага этапу касавіцы задавальняў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

— Даволі хутка ўправіліся з работамі, паспрыяла сухое надвор’е. Яно ж, трэба сказаць, перашкодзіла травам набраць з вясны патрэбныя кандыцыі і даць нам запланаваныя 2000 тон сенажу, — тлумачыць вынікі на даным этапе корманарыхтоўкі ў гаспадарцы яе дырэктар Андрэй Мікалаевіч Лісаў. — На гэты час маем прыкладна 6,23 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву — усё, што далі нам 250 гектараў плошчаў, адведзеных пад шматгадовыя травы. Нядаўна набылі кормаўборачны камбайн, гэта дазволіла больш хуткімі тэмпамі весці нарыхтоўку кармоў. Даверылі высокапрадукцыйную машыну маладому механізатару Сяргею Кухарэнку, які добра папрацаваў у адказныя дні касавіцы. Важкую дапамогу падчас касьбы аказала нам кіраўніцтва Коханаўскага льнозавода, выдзеліўшы чатырох трактарыстаў і сваю тэхніку. Накіравалі трактар з касілкаю на нашы палі і з КЭЗа.

Пасля завяршэння ўборкі шматгадовых траў на асноўных плошчах корманарыхтоўчая тэхніка была накіравана на асушаныя землі, што знаходзяцца на мяжы з Аршанскім раёнам. Тут буйна разраслося разнатраўе на 24 гектарах  тарфянікаў. За тры дні скасілі палавіну плошчы, а затым справа замарудзілася з-за немагчымасці прайсці па найбольш нізкіх участках — магутная тэхніка прасядала, спынялася, што прымушала шмат часу траціць на буксіраванне трактароў і кормаўборачнага камбайна.

Асноўную надзею кіраўніцтва гаспадаркі ўскладае зараз на другі ўкос і 310-гектарны кукурузны клін, з якога мяркуюць нарыхтаваць палову ад усёй запланаванай для закладкі колькасці кармоў.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене