СУМАВАЦЬ ТУТ НЕ ПРЫЙДЗЕЦЦА

24 июня 2011 12:49

Лічаныя дні засталіся да заканчэння першай сёлетняй змены ў спартыўна-аздараўленчым лагеры “Ніва” ў Загараддзі. Тут адпачываюць 61 хлопчык і дзяўчынка. Яны цікава і насычана праводзяць частку сваіх канікул.

— Штодзень у нас праходзіць па два-тры мерапрыемствы, — расказвае старшы выхавальнік Надзея Віктараўна Лукашэвіч. — У іх ліку культурна-забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, аздараўленчыя вандроўкі.

— Спадабаўся ўсім конкурс касцюмаў з прыродных матэрыялаў, — уключаюцца ў размову дзяўчынкі, — цікавай выдалася чайная цырымонія — неабходна было прыгатаваць смачны напітак з разнастайных траў. З нецярпеннем чакаем, калі пройдзе традыцыйны для лагера дзень самакіравання. Данае мерапрыемства заўсёды пакідае незабыўныя ўражанні.

Але гэтым не абмяжоўваецца адпачынак у “Ніве”. Для выхаванцаў талачынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы — барцоў, лёгкаатлетаў, валейбалістаў, коннікаў — гэта яшчэ і вучэбна-трэніровачныя зборы.

— Пяць дзён на тыдзень праходзяць двухразовыя трэніроўкі, — расказвае трэнер Ігар Фёдаравіч Галуза. — Займаемся агульнафізічнай падрыхтоўкай — бегаем кросы, наведваем трэнажорны зал.

Задаволены хлопчыкі і дзяўчынкі і харчаваннем — усё свежае і апетытнае. Шэф-повар Валянціна Дзмітрыеўна Гярчынская, нягледзячы на некамплект у штаце, з задачай задаволіць апетыт дзятвы спраўляецца выдатна.

— У першыя дні работы змены, — гаворыць начальнік лагера Юрый Мікалаевіч Лемешаў, — былі некаторыя праблемы. 11000 рублёў, што выдзяляліся на адно дзіця ў дзень, не хапала. Суму павялічылі, і зараз у меню з’явіліся і фрукты, і ёгурты, і сокі…

Працягласць лагернай змены ў “Ніве” сёлета скарацілася да 18 дзён. Праляцелі яны для хлопчыкаў і дзяўчынак, па іх словах, непрыметна. Не сумавалі ні дня і пакідаюць гэты ўтульны і маляўнічы куточак з добрымі ўражаннямі.

А 11 ліпеня тут пачне работу другая змена. Сёння яшчэ ёсць некалькі свабодных пуцёвак. Бацькі, хто яшчэ не вызначыўся, дзе іх дзецям правесці частку летніх канікул, маюць магчымасць арганізаваць адпачынак у “Ніве”. Трэба звярнуцца толькі ў бухгалтэрыю аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама.

Будуць рады ў Загараддзі і ініцыятыўным, добрасумленным людзям, якія пажадаюць асабіста зрабіць адпачынак дзяцей у “Ніве” яшчэ больш карысным, цікавым і запамінальным у якасці выхавальнікаў, трэнераў або абслуговага персаналу. Для гэтага неабходна звярнуцца да начальніка лагера Юрыя Мікалаевіча Лемешава, яго тэлефон 297-53-14 (МТС).

І. СНАРАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене