ЭКАНОМНА, ПРАДПРЫМАЛЬНА, ЭФЕКТЫЎНА — І ГЕНІЯЛЬНА ПРОСТА

25 июня 2011 6:00

Сучасныя ўстаноўкі па ахалоджванні малака, якія выкарыстоўваюцца на малочнатаварных фермах, з-за наяўнасці ў іх высокадакладнай электронікі даволі патрабавальныя да навакольнай тэмпературы. Зімой, калі вялікія маразы, у будынках без ацяплення яны могуць працаваць некарэктна. Як можна было б хутка і эканамічна, без празмерных фінансавых і матэрыяльных затрат, нагрэць памяшканне? На райаграсэрвісе не толькі знайшлі адказ на гэтае пытанне, а ўжо і рэалізавалі сваю ідэю на практыцы. Мікалай Барадаўка, інжынер, які нават пры сваім пенсіённым узросце працягвае працаваць на родным прадпрыемстве, разам з галоўным энергетыкам Юрыем Падальцом распрацавалі свайго роду цеплапушку — устаноўку для нагнятання ў памяшканне цёплага паветра. Мінулай зімой такія ўстаноўкі дзейнічалі ўжо на чатырох жывёлагадоўчых аб’ектах прадпрыемства.

На жаль, Мікалай Іванавіч не змог сустрэцца з намі напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара, каб расказаць аб сваім вынаходніцтве, таму што знаходзіўся ў бальніцы. Але з гэтай па-геніяльнаму простай, эфектыўнай і, як аказалася, шматфункцыянальнай сістэмай нас падрабязна пазнаёміў яго калега Юрый Падалец.

Усё зроблена ўласнымі сіламі — рукамі работнікаў аграсэрвісу, і са сваіх матэрыялаў. Купіць давялося толькі невялікія вентылятарчыкі магутнасцю 1 кілават. Старая жалезная цыстэрна ператворана ў памяшканне, унутры яго — жалезная печка, вырабленая з паветразборніка кампрэсарнай устаноўкі (жалезны цыліндр, які трэба разрэзаць на дзве часткі, і такім чынам атрымаюцца дзве печкі — для дзвюх установак). Паліцца яна любым цвёрдым палівам — адходамі з піларамы, ламаччам са старых разабраных будынкаў і г.д. Скрозь печку праходзіць труба, адзін канец якой праведзены ў памяшканне малочнай, а другі злучаны з вентылятарам. Паветра, якое вентылятар гоніць па трубе ў памяшканне малочнай, праходзячы праз печку, награецца. У межах печкі труба, зразумела, не прамая, звараная з некалькімі паваротамі, каб павялічыць аб’ём паветра, якое награецца, і яшчэ абкладзеная камянямі.

— Зімой гэтую ўстаноўку выкарыстоўваем для абагрэву, — расказвае Юрый Мікалаевіч, — а летам можна ўключаць для вентыляцыі, не запальваючы печку. У спякотны дзень, напрыклад, з мэтай зніжэння нагрузкі на халадзільнае абсталяванне можна абдзімаць яго корпус паветрам, запусціўшы вентылятар.

Для абслугоўвання ўстаноўкі не патрэбен ніякі спецыяльны персанал, падкідваюць дровы работнікі фермы. Яна поўнасцю бяспечная з пажарнага пункту гледжання: у памяшканне трапляе толькі цёплае паветра, ніякіх іскраў ці газаў. А на наступную зіму ўстаноўку збіраюцца ўдасканаліць — зрабіць трубу большага дыяметру і на той яе частцы, якая выведзена ў памяшканне, насвідраваць дзірак, каб цёплае паветра хутчэй рассейвалася.

Пройдзе час — магчыма, і яшчэ што-небудзь прыдумаюць спецыялісты, дададуць нейкі новы штрых да сваёй распрацоўкі. Рацыянальныя і адначасова творчыя думкі ў іх, неабыякавых да сваёй працы людзей, не заканчваюцца, не затухаюць ніколі. Само жыццё, патрэбы часу — вытворчасці, эканомікі — стымулююць іх да новых і новых вынаходніцтваў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ ЭКАНОМНА, ПРАДПРЫМАЛЬНА, ЭФЕКТЫЎНА — І ГЕНІЯЛЬНА ПРОСТА ”

  1. Фантазер , 27 июня 2011 , 9:50

    Пускай бы кто-нибудь у нас занялся еще альтернативными источниками энергии и топлива, это же такая актуальная проблема! Может, ветряки какие-нибудь поставить для получения электричества, или биотопливо начать добывать. Не может быть, чтобы наши люди не придумали чего-нибудь гениально простого и прибыльного, если бы только задались целью.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене