ЗАЦІКАЎЛЕНЫ ДЫЯЛОГ ВЫТВОРЦАЎ І СПАЖЫЎЦОЎ

28 июня 2011 14:50

Больш за 60 гасцей наведалі 17 чэрвеня вытворчую базу СП “Святавіт” у Коханаве. Прадстаўнікі будаўніча-мантажных арганізацый, якія выкарыстоўваюць тэхніку, выпушчаную гэтым прадпрыемствам, сустрэліся з яго адміністрацыяй і інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, пазнаёміліся з новымі, сучаснымі мадэлямі, як серыйнымі, так і тымі, што яшчэ знаходзяцца ў стадыі выпрабаванняў і дапрацоўкі. Гэта, у прыватнасці, міні-экскаватар — лёгкая, манеўраная машына, прызначаная для аператыўнага выканання земляных работ ва ўмовах абмежаванай прасторы, ды і проста для таго, каб пазбавіць людзей ад нялёгкай ручной працы.

Газавікі, сантэхнікі, будаўнікі, разглядаючы выставу, мелі магчымасць задаць пытанні канструктару, інжынеру, прадстаўніку аддзела продажаў. Не менш карыснымі сталі і неафіцыйныя, асабістыя гутаркі, у якіх можна было абмяняцца меркаваннямі, падзяліцца вопытам выкарыстання святавітаўскай тэхнікі. Пры гэтым высокую ацэнку і прызнанне атрымала ўстаноўка для гарызантальнага бурэння — інавацыйная прадукцыя, якая ўжо знаходзіцца ў серыйнай вытворчасці, і пакуль што дзякуючы ёй “Святавіт” лідзіруе па аб’ёме выпуску інавацыйнай прадукцыі ў раёне.

Увогуле, сённяшні стан прадпрыемства, якасны ўзровень выпускаемай ім тэхнікі — гэта, як адзначыў у сваім выступленні галоўны інжынер Уладзімір Спектар, значны прарыў у параўнанні з тым, што было гадоў пяць таму.

— Не трэба параўноўваць нас з якім-небудзь буйным дзяржаўным прадпрыемствам накшталт МАЗа ці МТЗ. У нас, па апошніх даных, працуе толькі 130 чалавек, і спадзявацца на чыю-небудзь падтрымку, дапамогу нам не даводзіцца, усяго мы павінны дабівацца і дабіваемся самастойна. І нягледзячы ні на якія фінансавыя цяжкасці будзем старацца ўтрымлівацца на дасягнутых пазіцыях і ісці вышэй. Паляпшаць і ўдасканальваць усё, што можна, — ад гэтага свайго крэда мы ніколі не адступалі і не адступім.

Пасля дзелавой часткі сустрэчы госці мелі магчымасць пабыць гледачамі захапляльнага, азартнага відовішча — конкурсу прафесійнага майстэрства экскаватаршчыкаў. Прыняць у ім удзел і пазмагацца ў выкананні складаных практыкаванняў накшталт закідвання экскаватарам мяча ў баскетбольны кош ці складання на асфальце лагатыпа “Святавіта” з чатырох фрагментаў пажадалі васемнаццаць чалавек. Пераможцаў жа ў рэшце рэшт было вызначана трое. Яны атрымалі ў якасці прызоў ноўтбук (першае месца) і навігатары.

Дыялог вытворцаў і спажыўцоў атрымаўся прадуктыўным і паказаў, што паміж імі ёсць зацікаўленасць і паразуменне. А значыць, будзе працягвацца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене