І СПОРТ, І АДПАЧЫНАК, І ПРЫЗНАННЕ

2 июля 2011 6:00

Падчас развітальнага вечара з сёлетнімі выпускнікамі Коханаўскай сярэдняй школы шмат шчырых слоў падзякі было сказана на адрас вучняў 11 класа, якія актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім, культурным і спартыўным жыцці. У прыватнасці, кіраўнік гуртка прыкладнога мнагабор’я Надзея Уладзіміраўна Млявая і яе выхаванцы цёпла, па-сямейнаму павіншавалі з заканчэннем школы вучаніцу 11 “Б” класа, адну з самых актыўных прыхільнікаў турызму Наталлю Лепяшынскую. Яно і зразумела: турызм — занятак калектыўны па сваёй сутнасці. Тут на справе адзін за ўсіх, усе за аднаго, а пераадольванне перашкод на маршруце заўсёды адбываецца ва ўмовах адной агульнай звязкі.

Акрамя ўсяго турысты — людзі мабільныя, непаседлівыя, таму знайсці аматараў пешых вандровак дома ў летні час практычна немагчыма. Вось і нядаўна група вучняў 7-8 класаў школы разам з настаўніцай Надзеяй Уладзіміраўнай Млявай і педагогам-арганізатарам Святланай Іванаўнай Верам’ёвай ажыццявілі трохдзённы турысцкі паход па родным краі.

— На гэты раз вырашылі прайсці па цікавым і даволі працяглым маршруце Коханава — Галошава — Клімава — Рацава — Воўкавічы — станцыя Талачын, — расказвае кіраўнік групы юных турыстаў Надзея Уладзіміраўна Млявая. — Выйшлі ў дарогу 22 чэрвеня, у памятны дзень пачатку вайны. Наведалі ўдзельніцу ваенных падзей, жыхарку Галошава Яніну Антонаўну Філіпаву, пабылі ля брацкай магілы ў гэтай вёсцы. У Рацаве асноўную ўвагу ўдзялілі азнаямленню з цікавымі прадстаўнікамі флоры мясцовага парку. Экскурсію пад шатамі магутных, рэдкіх для нашых шырот дрэў правёў кіраўнік раённай паляўнічай гаспадаркі Радзій Генадзьевіч Пасрэднікаў. Рухаючыся ў бок Талачына, наведалі крыніцу ў ваколіцах Воўкавічаў. Такія паходы даюць добрую магчымасць мне як настаўніку геаграфіі шырэй выкарыстоўваць у ходзе выкладання краязнаўчы матэрыял. А для нашых вучняў удзел у падарожжах — цікавы, карысны для душы і цела занятак. Многія, схадзіўшы раз-другі ў паход, прымаюць рашэнне запісацца ў школьны гурток турысцка-прыкладнога мнагабор’я. Ён ужо даволі працяглы час функцыяніруе ў школе. Яго ўдзельнікі вядуць актыўную турысцка-краязнаўчую работу, рэгулярна выязджаюць на рэгіянальныя спаборніцтвы за межы раёна і вобласці.

Як расказала нязменны кіраўнік аматарскага аб’яднання школьнікаў Надзея Уладзіміраўна Млявая, у гэтым годзе юныя турысты з Коханава ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці бралі ўдзел у рэспубліканскім першынстве па турысцка-прыкладным мнагабор’і, якое праходзіла ў маляўнічай мясцовасці, на беразе Віліі непадалёку ад Маладзечна. Зборная вобласці сярод каманд старэйшай узроставай групы заняла першае месца, а крыху маладзейшыя прадстаўнікі прыдзвінскага краю — другое. Адна са спартсменак гэтай каманды, васьмікласніца Коханаўскай школы Маша Дубавец у асабістым заліку стала адным з прызёраў у двухбор’і — пераадольванні кароткай і доўгай дыстанцый з выкананнем пэўных тэхнічных заданняў. Высокі вынік дзяўчынкі даў падставу для ўключэння школьніцы з Коханава ў склад зборнай каманды нашай вобласці пры падрыхтоўцы да міжнародных спаборніцтваў. У гэтыя дні Маша Дубавец і яе старэйшая сяброўка па захапленні Наталля Лепяшынская знаходзяцца на трэніровачных зборах: рыхтуюцца да ўдзелу ў традыцыйным злёце юных аматараў турызму Беларусі і Расіі.

У іх вопытнага настаўніка дні знаходжання ў водпуску будуць чаргавацца з заняткам любімай справай: аўтарытэтнага спецыяліста ў Коханаве Надзею Уладзіміраўну Млявую ўключылі ў склад калегіі суддзяў на спаборніцтвах турыстаў, што адбудуцца ў пачатку ліпеня, а з 1 жніўня распачне работу 9-дзённы лагер для аматараў школьнага турызму ў нашым раёне.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене