СВЕТЛЫЯ ЎСПАМІНЫ І ДОБРЫЯ ПАЖАДАННІ

3 июля 2011 6:00

Гаворачы пра людзей той ці іншай прафесіі, якія ўсё жыццё аддалі сваёй працы па прызванні, прысвяцілі сябе любімай справе, нават пасля іх выхаду на пенсію прынята не ўжываць слова “былы”. Усім вядомая ісціна, што не бывае былых настаўнікаў, урачоў, выратавальнікаў і абаронцаў Радзімы і г.д. Не адчувае сябе былым работнікам сельскай гаспадаркі на сваім 79-м годзе жыцця і Герой Сацыялістычнай Працы Лідзія Андрэеўна Навумава. За ўсімі падзеямі ў аграпрамысловым комплексе краіны і раёна сочыць уважліва і неабыякава, параўноўвае сённяшняе становішча з тым часам, калі сама кіравала калгасамі на Талачыншчыне, дзень і ноч аддавала ўсе свае сілы на тое, каб дасягнуць высокіх паказчыкаў, вывесці гаспадарку на якасна новы ўзровень, забяспечыць рост дабрабыту сваіх работнікаў.

— Эх, як хацелася б мне папрацаваць з сённяшняй тэхнікай, якая і ўдабрэнні якасна ўносіць, і радочкі сама робіць роўненькія! — настальгічна і летуценна прызнаецца Лідзія Андрэеўна. — А то ў нас, памятаю, сеялка ідзе, а ўжо каб радочкі закрыць, чаго мы толькі ні прыдумлялі, ланцужкі розныя прымайстроўвалі… Ці вось яшчэ адна дэталь: я калі прыйшла ў калгас “XVIII партз’езд”, там была толькі адна веялка-сарціроўка, дык мы прывозілі сваё збожжа здаваць і, каб прэтэнзій па якасці не было, прасілі, і нам ішлі насустрач — дазвалялі ноччу пакарыстацца “Петкусамі”, зернеачышчальнымі машынамі, і мы ноч працавалі. А сёння як паглядзіш — пры ўсёй аснашчанасці, здаецца, працаваць можна ў сельскай гаспадарцы лёгка, гуляючы, да таго ж цяпер ніякай табе ні бульбы, ні буракоў, ні льну, як раней, — усё значна прасцей, і магчымасцей больш.

Канечне, тэхніка сёння лепшая, але зусім іншыя эканамічныя ўмовы, ды і псіхалогія людзей, адносіны да працы не тыя. На дварэ іншая эпоха, поўная як новых дасягненняў, так і новых цяжкавырашальных праблем.

— Нялёгка нам даводзілася з-за недахопу тэхнікі. Памятаю, уборка льну ідзе поўным ходам, а перавезці яго няма чым, і дождж збіраецца. Я стала на круглянскай дарозе і лаўлю машыны ды трактары нашы, якія вяртаюцца адтуль, з Кругляншчыны, пасля розных сваіх рэйсаў. А людзі кажуць: ну, калі Навумава паспее лён звезці, то ўратуецца. І сапраўды, толькі мы яго даставілі на завод, накрылі, як дождж лінуў. Стаім, брызент трымаем, каб не замачыў. Вось і ўратавалі ўраджай.

У першы свой год на пасадзе старшыні калгаса “Пермога” Лідзія Андрэеўна пазычыла ў шасці гаспадарках грошы на набыццё насення льну, 30000 рублёў. Пазней за выручку ад рэалізаванага ўраджаю і даўгі аддалі, і купілі першы ў гэтай гаспадарцы збожжаўборачны камбайн.

— З гэтага льну ўсё і пачалося, увесь наш росквіт, — успамінае яна. — Год за годам развіваліся, тэхніку новую набывалі, ад ручной працы адыходзілі, у спаборніцтвах перамагалі, на ВДНГ ездзілі.

Па назіраннях Лідзіі Андрэеўны, большая частка насельніцтва ў той час была звязаная з сельскай гаспадаркай.

— Узяць любую сям’ю. Жывуць, напрыклад, бацькі з дзецьмі. Дзеці няхай сабе робяць ужо ў нейкай установе ці на заводзе, але бацькі — у калгасе.

Колькі цудоўных людзей, з якімі давялося працаваць, можа ўспомніць жанчына! Ёсць сярод іх і маладзейшыя, тыя, каму яшчэ наканавана працягваць працу на роднай зямлі, а многіх, на жаль, ужо няма сярод жывых.

— Я адчуваю сябе апошнім звяном, што звязвае тую незабыўную мінуўшчыну з сённяшнім днём. Добрыя былі ў нас брыгадзіры, светлая ім памяць, Заблоцкі Пётр Фёдаравіч, Палатка Іосіф Макеевіч, Машкароў Міхаіл, ветурач быў, Мядзвецкі, заатэхнік, Пасюцін… З радасцю магу адзначыць, што жывуць героі таго часу — героі ва ўсіх сэнсах, у тым ліку і ўладальнікі звання Героя Сацыялістычнай Працы, Лідзія Сіроткіна і Валянціна Кароткая. Вельмі цудоўна, што вярнуўся да нас, у раён, у якім пачынаў працу, Аляксей Гарнак, цяперашні старшыня райвыканкама. Усім, з кім давялося мне працаваць, я хачу падзякаваць, а ўсім, у чыіх руках далейшы лёс краіны, пажадаць сіл і поспехаў.

У сваю чаргу і мы ад імя новых пакаленняў, якім яшчэ доўга імкнуцца да сваіх новых і новых дасягненяў, павінны падзякаваць Лідзіі Андрэеўне за зробленае, за прыклад нястомнасці і мэтанакіраванасці, і пажадаць доўгіх гадоў жыцця і здароўя.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене