ПРЫНЯЦЬ І ЗАХАВАЦЬ УРАДЖАЙ

22 июля 2011 6:00

20 ліпеня. Камбайны УП “Надзёжына” пасля ўчарашняга дажджу пакуль што не могуць выйсці ў поле, але на зернетаку ажыўлена і шумна: працуе зернеплюшчылка, пад’язджаюць і ад’язджаюць трактары, машыны, ні імгнення не стаяць, няспынна рухаюцца ў агульным рытме, робяць нешта ўручную або з тэхнікай людзі.

— На сушылку мы збожжа яшчэ не адпраўлялі, а на корм плюшчым — і сабе, і іншым гаспадаркам, — гаворыць аграном-насеннявод Жанна Астроўская. — “Звянячы”, “Коханава-Агра”, “Калінавы лог” за намі замацаваныя, прыязджаюць да нас па графіку. Ужо каля тыдня работа вядзецца.

— Паспяваеце і сабе, і іншым?

— Стараемся. Сваю адну яму ўжо закрываць пачынаем.

— А наконт ураджайнасці ўжо можна што-небудзь сказаць, нейкі прагноз зрабіць?

— Ну, гэта лепш галоўны аграном мог бы растлумачыць, яго тут зараз няма, але ў параўнанні з мінулым годам, канечне, лепш. Летась жа засуха была, а сёлета больш наліцца паспела зерне.

Нядоўгі той перыяд, калі можна нарыхтаваць якасны, пажыўны корм — плюшчанае зерне. Што паспееш зрабіць за тыдзень-другі, пакуль збожжа знаходзіцца ў патрэбнай кандыцыі, на адпаведнай стадыі выспявання, тое тваё, а далей — прамым ходам з поля на сушылку.

У мінулым годзе асноўны аб’ём работы па высушванні выкананы на новай лідскай сушылцы магутнасцю 30 тон за гадзіну. Усе спадзяванні на яе і сёлета, але з-за таго, што гаспадарка павялічылася ў выніку далучэння да яе “Абольцаў”, трэба рыхтавацца да непрывычна вялікага ўраджаю, і пажадана мець нейкія тэхнічныя рэзервы. Брыгада работнікаў даводзіць да ладу, робіць апошнія штрыхі ў рамонце старой польскай сушылкі.

— Ёй ужо дваццаць трэці сезон, — расказвае галоўны энергетык Валерый Збуржынскі. — Вунь недалёка стаіць яшчэ адна, спісаная, дык ёй увогуле дваццаць пяць. І гэтая, канечне, свой рэсурс выпрацавала. Мае знаёмыя энергетыкі з іншых гаспадарак, у каго я ні пытаўся, усе кажуць, што такіх сушылак у раёне нармальных ужо не знойдзеш, усе іх па-добраму спісваць трэба было б, згнілі яны і сыплюцца. Але нічога не зробіш: пакуль хоць крыху працуе, трэба трымаць, бо іншай няма. Збожжа ў нас сёлета чакаецца многа, а ў “Абольцах”, наколькі я ведаю, сушылка яшчэ страшнейшая, так што ўся нагрузка ляжа на нас. У Марцюхове такую старую спісалі і на металалом парэзалі. Расказвалі, што як забурылі яе, дык над вёскай іржавы пыл цэлую гадзіну лётаў, ніяк асесці не мог.

Нягледзячы на некаторыя цяжкасці (без іх ніколі не абыходзілася, і ў гэтым няма нічога незвычайнага), бадзёры і аптымістычны дух людзей сведчыць, што настроеныя ўсе, як звычайна, толькі на поспех, на новыя дасягненні, па-іншаму яны, напэўна, і думаць не прывыклі: працаваць — гэта значыць дабівацца станоўчых вынікаў.

Новы, нязвыкла вялікага аб’ёму ўраджай у “Надзёжыне” сёлета будуць і сустракаць на зернетаку па-новаму — на новых 60-тонных электронных вагах. Гаспадарчым спосабам вядзецца падрыхтоўка пляцоўкі для іх устаноўкі. Узвышэнне для заезду машын выкладзена старымі бетоннымі плітамі (відаць, што разабранае нейкае збудаванне), часткова нават цэглай, зверху накрытае таксама старой арматурай, якую цяпер трэба заліць цэментам.

— Тут зальём, — паказваюць работнікі, — а далей ужо як давядзецца: грунтам, асфальтам — чым заўгодна дасыпаць будзем, бетон закончыцца.

Не ад добрага жыцця, канечне, даводзіцца так прыстасоўвацца. Але бясспрэчна добрымі павінны аказацца вынікі, таму што робіцца ўсё якасна і надзейна, з розумам і адказнасцю. Эфектыўнае рашэнне праблемы заўсёды знаходзіцца, калі яго прымаюць кампетэнтныя людзі і ўвасабляюць у жыццё ўмелыя, працавітыя работнікі. Таму ўраджай-2011 у “Надзёжыне”, як відаць, будзе сустрэты належным чынам.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июль 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей