У ЗГОДЗЕ І КАХАННІ ПАЎВЕКА

1 августа 2011 6:00

Мелодыя вясельнага марша Мендэльсона прагучала ў гэты дзень для залатых юбіляраў Фёдара Васільевіча і Рэгіны Мікалаеўны Лугаўцовых.

Словы віншавання прамаўляліся ўзнёсла, краналі да слёз. Прайшло паўстагоддзя з таго часу, калі лёс аб’яднаў іх. Пад апладысменты прысутных яны танцавалі вальс, прыгожыя і шчаслівыя ў сваім сямейным жыцці. А потым у Свята-Пакроўскай царкве іх саюз быў бласлаўлёны праз сапраўднае вянчанне.

Фёдар і Рэгіна жылі па суседстве ў вёсцы Трасцянка. На пяць гадоў старэйшы, ён беражліва адносіўся да яе, падносіў у школу партфель. Цярпліва, але настойліва малады гарманіст імкнуўся заваяваць сэрца Рэгіны. З дзяцінства дзяўчына была прывучаная да працы, іншы раз не магла выбраць час адвярнуцца нават на вечарынку. Пасля заканчэння дзесяцігодкі яна паступіла вучыцца на ткачыху.

На свята Кастрычніка Фёдар у суправаджэнні бацькі і кума прыйшоў да Рэгіны ў сваты.

— Грошай  многа не было, але вяселле справілі добрае, — успамінае жанчына. — Гэта зараз прывыклі да раскошы, а ў той час было прасцей. Бацькі нагналі гарэлкі, напяклі аладак, наварылі бульбы, сабралі на сталы тое-сёе. Было весела, гулялі цэлы тыдзень, пераязджаючы ад адной хаты да другой.

Пасля жаніцьбы вырашылі жыць у Оршы. Фёдар адразу ўладкаваўся на завод токарам-фрэзероўшчыкам. Яго стараннасць і руплівасць не засталіся без увагі. Як лепшаму работніку, Фёдару даверылі прадстаўляць завод на важным пасяджэнні ў Мінску, выступіць з дакладам. Калі вярнуўся, яго адразу павысілі да майстра. На гэтай пасадзе адпрацаваў 36 гадоў.

Кватэру атрымалі ў Барані. У Трасцянцы ж засталіся  старыя бацькі. Рэгіна Мікалаеўна расказвае:

— У пятніцу пасля работы чатыры кіламетры ішлі на электрычку. Са Слаўнага зноў пяць кіламетраў. Калі бацькоў не стала, працягвалі ездзіць, бо шкада было хаты. Столькі ж працы ўклалі ў гэтую зямлю.

Фёдар Васільевіч дадае:

— Хутка  завод перастаў дзейнічаць. Вырашылі кватэру прадаць і перабрацца на бацькоўскую сядзібу. Кожны год прыходзіцца нешта паднаўляць, падбудоўваць, але кідаць яе не збіраемся…

Ён з гонарам паказаў змайстраваную ім цяпліцу, калёсы. Растлумачыў, што каня ў вёсцы лягчэй знайсці, чым воз.

Залатое вяселле  шумела на ўсю вёску. Суседзі, сябры прыйшлі павіншаваць “маладых”. Лугаўцовы знаходзяцца ў добрых узаемаадносінах з усімі аднавяскоўцамі. Іх паважаюць за працавітасць, сумленнасць, дружалюбнасць. Вясёлае застолле, смачныя закускі, жарты, спевы — усё было прадумана да дробязей. Такое запамінальнае свята арганізавалі дзеці. Дачка Таццяна жыве ў Рызе, прыязджае раз на год. Яна ганарыцца  бацькамі і вельмі рада, што палову стагоддзя ў шлюбе можна пражыць дзякуючы каханню і ўзаемаразуменню. Сын Генадзь закончыў Магілёўскае музычнае вучылішча, інстытут культуры, раней спяваў у вакальным ансамблі “Чысты голас”. Глыбокай сыноўняй любоўю былі напоўнены радкі песні ў яго выкананні:

Дорогие мои старики,
дайте я вас сейчас расцелую.
Молодые мои старики,
Мы еще, мы еще повоюем…

Свята працягвалася ў мясцовым сельскім клубе. Прыемным сюрпрызам стаў канцэрт вядомай вакальнай групы “Александрына” Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Задушэўнымі мелодыямі і песнямі павіншавалі артысты юбіляраў.

Зноў надзеты вянок Рэгіны Мікалаеўны з першага вяселля стаў сімвалам перамогі кахання над жыццёвымі выпрабаваннямі і ўзростам.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене