У ПОЛІ З РАНКУ ДА ЗМЯРКАННЯ

3 августа 2011 6:00

Вялікае багацце і здабытак чалавецтва — хлеб. Без яго немагчыма ўявіць сабе жыццё сучасных людзей. З дзяцінства мы ведаем, што шлях хлеба да стала доўгі і складаны. Пачынаецца ўсё з поля і з працы механізатара. З вясны да восені, ад ранку да прыцемак працуюць на палетках руплівыя хлебаробы.

У канцы лета пачынаецца самая гарачая пара — уборка ўраджаю, калі на ўліку кожны дзень, калі нельга марудзіць і марнаваць час. У такую пару камбайнеры практычна жывуць на палях, ад іх працы залежыць многае, разумеюць гэта і самі працаўнікі палёў, і іх сем’і.

Штогод падчас уборачнай кампаніі сярод маладых камбайнераў праводзіцца спаборніцтва. Сёлета на палях раёна працуюць 14 маладзёжных экіпажаў з розных сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня з палёў, чацвёра ва ўзросце да 31 года (што з’яўляецца ўзроставай мяжой для ўдзельнікаў спаборніцтва сярод моладзі).

Падведзены першыя прамежкавыя вынікі ўборкі зерневых і зернебабовых. У лідэрах маладзёжныя экіпажы з УП “Рыдамльскі”, УП “Талачынскі кансервавы завод” і ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс”.

У нядзелю, 31 ліпеня, з маладымі камбайнерамі кансервавага завода (на здымку) сустрэлася начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Галіна Анатольеўна Рабікава. Яна павіншавала з першымі поспехамі, пацікавілася ўборкай, думкамі і настроем маладых хлебаробаў, расказала пра поспехі іншых маладзёжных экіпажаў раёна, пажадала і надалей крочыць у лідэрах.

Сказаў пра новы ўраджай і аграном кансервавага завода Аляксандр Коласаў:

— Працуем добрымі тэмпамі. Трэба адзначыць, стараемся рабіць не толькі хутка, але і якасна. Нельга не сказаць пра ўраджайнасць: у нас яна на парадак вышэйшая за сярэднеабласную — 47 цэнтнераў з гектара.

Доўга размаўляць не давялося — хлебаробы цэняць кожную хвіліну, таму хутка камбайны зноў выйшлі ў поле, каб працягваць самую важную працу гэтай пары — уборку хлеба. Зразумела, працуюць не за ўзнагароды і не для славы, а для таго, каб на паліцах нашых крамаў заўжды быў духмяны хлеб.

А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене