ПОБАЧ З ЭКЗОТЫКАЙ

6 августа 2011 6:00

Пальмы ў садзе Соф’і Паўлаўны Саранчовай з вёскі Заднева міжволі спыняюць і затрымліваюць. Экзатычныя дрэвы, сканструяваныя ўсяго толькі з дроту і поліэтыленавых бутэлек, ствараюць добры настрой і надаюць дому своеасаблівы рамантычны каларыт.

Аўтар гэтай прыгажосці — дарослая дачка гаспадыні Вольга Чаркова, якая жыве ў Мінску.

— Падабаюцца ёй малыя архітэктурныя формы, вось і майструе, калі прыязджае дадому, — з цеплынёй  і пяшчотай гаворыць пра дачку сціплая жанчына.

Пэўныя ідэі ўносіць і сама Соф’я Паўлаўна. Трапіўся неяк на вочы дзіравы шланг. Парэзала яго на часткі, пафарбавала ў жоўты колер — і атрымаліся сімпатычныя бананы — дадатак да пальмаў. Сапраўды, і непатрэбным рэчам можна знайсці прымяненне, калі ўключыць у дзеянне фантазію.

Побач з пальмамі стаіць зебра, выразаная з дрэва, крыху далей — “беларуская экзотыка”: лебедзі, чарот, карабель, мосцік… Уражвае, што ўсё гэта зроблена рукамі адной жанчыны, прычым, без спецыяльнай адукацыі. Але, мусіць, яна і не самае галоўнае, калі ёсць патрэбнасць і здольнасць тварыць прыгажосць.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене