ПРЫКЛАД ПРАЦАЎНІКОЎ – МАЛАДЫМ

13 августа 2011 6:01

Добрай традыцыяй у сяльчан Талачыншчыны стала правядзенне свята вёскі. У мінулую нядзелю і жыхары вёскі Мяшкова таксама адзначылі свята сваёй малой радзімы. Гэтае мерапрыемства арганізавалі і правялі загадчыца Навасельскага сельскага клуба Алена Леанідаўна Шавялёва і бібліятэкар Ганна Іванаўна Фядзяшава. Загадзя паклапаціліся, паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, здабылі цікавыя звесткі, каб давесці да маладых людзей і дзятвы, якія прыйшлі на свята, пра гісторыю вёскі, яе сённяшні дзень і пра тых людзей, якія нястомнай працай у полі, на ферме трымалі і трымаюць жыццё.

Мерапрыемства праходзіла ў двары былой школы, дзе зараз знаходзіцца сельскі клуб. Даўно ўжо людзі не збіраліся так, не сядзелі разам дзеці, моладзь і заслужаныя працаўнікі. Усім было цікава паслухаць вядучых, паразмаўляць адзін з адным. Дарэчы, заўважыўшы пасеўшых у радок на доўгай лаўцы дзетак, хтосьці са старых адмеціў, што вось вырастае новае пакаленне, канешне, не такое шматлікае, як раней, і ёсць надзея, што іх родная вёска будзе жыць. Большасць прысутных нарадзіліся ў вёсцы Мяшкова, некаторыя прыехалі з іншых месц наведаць родных або прыйшлі з суседніх вёсак. Для іншых жа яна даўно ўжо стала другой радзімай.

Кожнае свята не абыходзіцца без падарункаў. Не засталіся ўбаку ад традыцыі і тут. Прайшло ўзнагароджанне ў трох намінацыях. За лепшае дызайнерскае афармленне двара адмецілі сям’ю Сяргея і Зоі Рылько, лепшай гаспадыняй падворка была прызнана Святлана Уладзіміраўна Панушкіна, а ў намінацыі “Старажыл вёскі” прыз атрымала Таісія Якаўлеўна Галанцава (на здымку).

Свята суправаджалася выступленнямі мясцовых артыстаў, у асноўным дзяцей. Напрыклад, дзяўчаты Каця Аніковіч і Люба Машковіч добра спявалі, а яшчэ прадставілі камедыйную сцэнку пра дзвюх сварлівых суседак. Таксама гледачам спадабаліся спевы самых малых дзяўчынак-артыстак. Аб чым былі гэтыя песні? Зразумела, аб Радзіме, дзяцінстве, аб матулінай пяшчоце і ўсмешках, аб усім тым, што звязвае іх з роднай вёскай.

Г. СМАЛЬЯНІНА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене