ХЛЕБ НА ДАЛОНЯХ ТВАІХ

18 августа 2011 6:00

Прымаўка “І карэта набок, калі едзе вазок” успомнілася мне пры праглядзе архіўных дакументаў амаль дваццацігадовай даўнасці, у прыватнасці, аб назначэнні персанальнай пенсіі Алене Ляшнеўскай, дачцэ знакамітага нашага земляка Эрнста Ягоравіча Ляшнеўскага, Героя Сацыялістычнай Працы, якога не стала сярод нас у 1989 годзе.

За скупымі радкамі біяграфічных звестак стаіць вобраз чалавека, адданага сваёй роднай зямлі, на якой ён нарадзіўся ў суровым 1941 годзе.

Гады ваеннага ліхалецця не прайшлі дарам для хлапчука. У той час кавалачак хлеба быў сапраўдным скарбам, вельмі ж цяжка ён даставаўся. У тым ліку і ім, жыхарам вёскі Свідэршчына Азерацкага сельсавета. Як і паўсюдна, пасля вайны асноўная цяжкасць сельскагаспадарчай працы легла на плечы жанчын, падлеткаў, старых. Зямлю аралі на каровах, капалі рыдлёўкамі, збожжа жалі сярпамі, малацілі цапамі…

Эрнст рана застаўся без маці. Яе замяніла хлапчуку салдацкая ўдава Ядвіга Паўлаўна Дамброўская, якая сама была з чатырма дзецьмі. Потым і яшчэ дзеткі нарадзіліся. Так усе і гадаваліся дружна, дапамагалі бацькам.

Будучы з дзяцінства звязаны з зямлёй, Эрнст у 1957 годзе ўступіў у калгас і шэсць гадоў працаваў паляводам, потым вывучыўся на камбайнера.

Павучыцца гаспадарскім адносінам да зямлі маладому механізатару было ў каго. Калгас імя Дзімітрава ў той час узначальваў Герой Сацыялістычнай Працы Канстанцін Васільевіч Смірноў. У 1966 годзе праўленне калгаса аказала давер Эрнсту Ягоравічу, назначыўшы яго брыгадзірам, затым загадчыкам свінагадоўчага комплексу. Але зямля больш прыцягвала да сябе. У 1975 годзе ён узначаліў трактарна-паляводчую брыгаду, прысягнуўшы роднай зямлі і сэрцам, і справай. Чалавек пошуку, ён аналізаваў папярэдні вопыт работы брыгады, вывучаў перадавыя тэхналогіі і вопыт работы іншых. Дапамагала яму старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна. Брыгада  Э.Я. Ляшнеўскага стала ініцыятарам укаранення калектыўнага падраду ў гаспадарцы.

З гадамі прыйшло і прызнанне здабыткаў Эрнста Ягоравіча. У 1983 годзе яму было прысуджана званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР, у тым жа годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. Праз тры гады, у 1986 годзе, Э.Я. Ляшнеўскі быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы.

За высокія працоўныя дасягненні Эрнст Ягоравіч быў абраны дэлегатам на ХХYІІ з’езд КПСС ад Віцебскай абласной партыйнай арганізацыі. Радзіма адзначыла яго працу таксама двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У гэтых узнагародах значная заслуга і вернай сяброўкі па жыцці Эрнста Ягоравіча, яго жонкі Ларысы Усцінаўны. Сваёй жаночай лагоднасцю, любоўю і разуменнем падтрымлівала яна мужа на працягу ўсяго сумеснага жыцця.

Самая вялікая ўзнагарода для чалавека — памяць аб ім іншых людзей. Ідучы ўздоўж Алеі герояў у парку ў Талачыне, затрымайцеся каля партрэта Эрнста Ягоравіча.

Заўчасная смерць рана яго ад нас забрала. Колькі б яшчэ мог зрабіць ён у жыцці. Але засталіся для людзей, яго роднай Беларусі яго праца, велічныя здабыткі, яго шчырая і адкрытая ўсмешка, самадданасць справе, якой ён аддаваў усяго сябе, не шкадуючы сіл і здароўя.

М. ХМЯЛЮК, загадчыца Талачынскага архіва.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене