НЕ ЗАБЫЦЬ НАМ ГЭТАГА НІКОЛІ

15 сентября 2011 6:00

Паводле матэрыялаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, за час акупацыі гітлераўцы знішчылі ў Талачынскім раёне 6596 мірных жыхароў. За паўтара кіламетра на паўночны ўсход ад вёскі Маціёва, каля шашы Мінск — Масква, высіцца стэла з выявамі старога і жанчыны з дзіцем. Нянавісць да забойцаў дарослых, бездапаможнасць дзіцяці назаўсёды застылі ў камені як вечны напамін аб зверствах фашыстаў.

Урочышча Доўгава Балота… Яно знаходзіцца недалёка ад вёскі Маціёва, у хваёвым лесе. Месца гэта наводзіла жудасць на мясцовых жыхароў. Сюды на крытых грузавіках гітлераўцы дастаўлялі для расправы партыйных работнікаў, актывістаў, падпольшчыкаў, мірных людзей. Тых, хто не змірыўся з “новым парадкам” і вёў непрымірымую барацьбу супраць захопнікаў. Мужчын і жанчын рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, дзяцей і падлеткаў прыганялі пад канвоем на расстрэл з розных населеных пунктаў Талачынскага, Сенненскага, Круглянскага раёнаў.

Сведкаў тых страшных падзей амаль не засталося. Са слязамі на вачах расказвалі яны сваім дзецям і ўнукам  аб жанчыне з дзяўчынкай. Маці расстралялі першай, а маленькае дзіця доўга плакала, пакуль фашысцкія нелюдзі не расправіліся і з ім.

Змучаных, параненых і хворых арыштантаў з турмы ў Талачыне гналі ў Доўгава Балота для знішчэння. Зімой і летам 1942 года гітлераўцы расстралялі каля 1500 чалавек. Усяго тут было загублена каля пяці тысяч чалавек…

У 1963 годзе астанкі ахвяр фашызму перазахаваныя ў адну магілу, а ў 1967 годзе пастаўлена стэла. Кожны год на Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь тут збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць загінуўшых, пакласці кветкі на магілу.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене