ПЛЁН ПРАЦЫ

8 октября 2011 6:08

ШЧЫРАСЦЬ І СТАРАННАСЦЬ, ЯК ЗАЎСЁДЫ, УЗНАГАРОДЖАНЫЯ

На палях кансервавага завода ў гарачую пару заўсёды рух і ажыўленне: ці ідзе сяўба, ці апрацоўка культур, ці ўборка ўраджаю — вялікая колькасць магутнай сучаснай тэхнікі няспынна, з усіх бакоў, ва ўсіх напрамках аператыўна праходзіць баразну за баразной, гектар за гектарам, каб, хутка і якасна зрабіўшы справу, пакінуць адзін участак і накіравацца на іншы або на падрыхтоўку да наступнага этапу работ.

Зразумела, уся гэтая прыгожая карціна, якая радуе вока, не ўзнікае сама па сабе, і машыны не самі ездзяць — усім кіруюць, рашаюць усе праблемы і дабіваюцца ўсіх поспехаў людзі. Гэта дзякуючы ім, працаўнікам поля, арганізаваным спецыялістамі і кіраўнікамі, дзякуючы  таму, што ўсе яны забываюцца на выхадныя і не глядзяць ні на каляндар, ні на гадзіннік, забяспечваюцца высокія ўраджаі, вялікія прыбыткі і ў рэшце рэшт паспяховае функцыяніраванне прадпрыемства.

Чарговае дасягненне — завяршэнне ўборкі бульбы.

ЧАРГОВЫ МАЗ НАПОЎНЕНЫ БУЛЬБАЙ АД КАМБАЙНА СЯРГЕЯ ЯНКОЎСКАГА З ПАМОЧНІКАМ АНДРЭЕМ БАГАЛЮБСКІМ. НА ВОКА, ПА СЛОВАХ ШАФЁРА АНДРЭЯ ХАЛЕЦКАГА, БУДЗЕ ТОН АДЗІНАЦЦАЦЬ.

Па стане на 5 кастрычніка, калі з 620-ці гектараў заставалася ўбраць 24, пры ўраджайнасці 506 цэнтнераў валавы збор складаў 30147 тон.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене