ЮБІЛЕЙ

19 октября 2011 6:00

ДВА ДЗЕСЯЦІГОДДЗІ СТАЛЕННЯ І РОСКВІТУ

Нядаўна дзіцячы сад-яслі №1 гарпасёлка Коханава ўрачыста адзначыў свой дваццацігадовы юбілей.

Павіншаваць калектыў установы прыйшлі мамы і бабулі выхаванцаў, былыя выхавацелі, многія з якіх з’яўляюцца ветэранамі працы, а таксама прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Увазе гледачоў была прадстаўлена цікавая канцэртная праграма, якая чаргавалася са шчырымі словамі ўдзячнасці ў адрас сённяшняга калектыву дашкольнай установы, а таксама былых яе супрацоўнікаў, словам, усіх тых, каму за дваццаць гадоў жыцця дзіцячы сад стаў сапраўдным другім домам, хто пакінуў тут часцінку сябе, хто быў неабыякавы да яго лёсу. Традыцыйна свята завяршылася сяброўскім карагодам і караваем.

Гісторыя дзіцячага сада-ясляў №1 бярэ свой пачатак у сакавіку 1990 года. Тады на яго месцы стаяў катлаван з цэглавымі лабірынтамі ўнутры. Пачалося актыўнае будаўніцтва, і ўжо праз паўтара года, 2 верасня, дзіцячы сад расчыніў дзверы для сваіх першых выхаванцаў. Аднак наперадзе чакала яшчэ вялізная праца па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі плошчай у гектар. Суцэльна яна была пакрыта будаўнічымі адходамі. Але дзякуючы намаганням працоўнага калектыву дашкольнай установы, яго энтузіязму і руплівасці тэрыторыя была прыведзена ў належны выгляд: на месцы будаўнічых адходаў у хуткім часе зазелянелі трава, дрэвы і кусты.

Акрамя гэтага, давялося пераадолець яшчэ цэлы шэраг праблем. У кастрычніку 1994 года ў гарпасёлку была размарожана ацяпляльная сістэма. Гэта прывяло да таго, што на радыятарах і батарэях у памяшканні ўстановы навіслі вялізныя кавалкі лёду. Існавала і праблема даху, які працякаў амаль ва ўсіх месцах будынка, аж да першага паверха. Падчас праліўных дажджоў і навальніц кожны раз работнікам дзіцячага сада даводзілася з месца на месца перацягваць мяккі інвентар, каб хоць як-небудзь яго захаваць. Але і гэтыя праблемы сумеснымі намаганнямі людзей былі пераадолены.

Неспакойным у гісторыі існавання дзіцячага сада стаў і 1996 год, калі з ведамаснай прыналежнасці яго перадалі на фінансаванне бюджэту, што выклікала скарачэнне работнікаў. Цяжкім і балючым для калектыву было развітанне з многімі сваімі супрацоўнікамі…

Эма Сямёнаўна Бедава кіруе дзіцячым садам з самага пачатку яго існавання, а таму гісторыю яго станаўлення ведае да драбніц. Даражыць тут кожным кутком, кожнай рэччу. З гонарам і цеплынёй гаворыць пра сваіх супрацоўнікаў — тых, што працуюць зараз, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, і тых, каго, на жаль, няма ўжо з намі.

— Радаваліся кожнаму новаму здабытку, і ўсё гэта адбывалася ў пік перабудовы, калі было складана і цяжка краіне. Але мы выстаялі. І выстаялі таму, што былі аднадумцамі, а яшчэ таму, што на дваццаць гадоў былі маладзейшыя, — зрабіла вывад Эма Сямёнаўна. — Мы ўмеем пераадольваць праблемы і перамагаць, мы навучыліся іх разумець і прымаць, нас аб’ядноўвае ўзаемадапамога, узаемавыручка і ўзаемасуседства.

На працягу дваццацці гадоў дзіцячы сад-яслі №1 выкарыстоўваў у сваёй дзейнасці ўсё новае, перадавое, эксперыментаваў, укараняў. Педагогі ўстановы вызначаюцца сваёй прафесійнасцю, здольнасцямі, рознабаковасцю таленту. Гэта адначасова і мастакі, і артысты, і настаўнікі. У розныя гады выхавацелі-спецыялісты запрашаліся ў якасці лектараў на курсы павышэння кваліфікацыі ў горад Віцебск, на пасяджэнні абласнога клуба творча працуючых педагогаў. Матэрыялы з вопыту іх работы  неаднаразова прадстаўляліся на разнастайных узроўнях, выдаваліся  метадычнымі брашурамі. Метадычны кабінет дашкольнай установы неаднаразова займаў першыя месцы ў раёне. Дзіцячы сад-яслі можа ганарыцца вялікай колькасцю грамат і падзяк.

Час не стаіць на месцы. І сёння тут выкарыстоўваюцца новыя формы арганізацыі дашкольнага выхавання, ствараюцца і мадэрнізуюцца ўмовы ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, прадастаўляюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі на платнай аснове. Утульнае, светлае памяшканне, вопытныя выхавацелі, дружны, з’яднаны калектыў ствараюць магчымасці для ўсебаковага развіцця дзіцяці і падрыхтоўкі яго да школьнага жыцця.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене