ПРАФЕСІЙНАЕ СПАБОРНІЦТВА

29 октября 2011 6:00

І ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ, І ВОПЫТУ НАБРАЛІСЯ

Ужо традыцыйным для Віцебскай вобласці стала правядзенне конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод маладых механізатараў. У гэтым годзе ўдзельнікаў і гасцей чарговага, восьмага, конкурсу сустракаў гарадскі пасёлак Высокае, што ў Аршанскім раёне. Праходзіў ён з 13 па 15 кастрычніка на базе ўстановы адукацыі “Высокскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Удзел у ім прынялі каманды ў складзе двух механізатараў ва ўзросце да 31 года з дваццаці пяці раёнаў вобласці. Наш раён прадстаўлялі Аляксандр Ткачэнка, механізатар ААТ “Каралькі”, і Аляксандр Ільін, механізатар РУП “Талачынскі кансервавы завод”.

АЛЯКСАНДР ІЛЬІН І АЛЯКСАНДР ТКАЧЭНКА.

Па традыцыі конкурс складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. У першай правяраліся веды па асноўных тэмах спецыяльных і агульнапрафесійных прадметаў. За гадзіну ўдзельнікам неабходна было адказаць на 100 пытанняў у выглядзе тэсту. Практычная частка ўключала ў сябе два этапы — падрыхтоўку ворыўнага агрэгата да работы і непасрэдна ворыва. Канкурсанты  ацэньваліся па такіх асноўных крытэрыях, як узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі, якасць выкананых работ, прадукцыйнасць працы, веданне і захаванне правіл бяспекі працы. Акрамя таго, журы ацэньвала і выстаўляла дадатковыя балы за форму і эмблему. Каманднае першынство вызначалася па суме балаў двух членаў каманды рэгіёна. У выніку першае, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Шаркоўшчынскага, Лепельскага і Аршанскага раёнаў. Пераможцы атрымалі граматы і памятныя падарункі.

Дастойна выступілі і нашы механізатары, заняўшы ў агульнакамандным заліку дзясятае месца. А Аляксандр Ільін стаў абсалютным пераможцам у конкурсе ўзворвання на трактары “Беларус-1221″ з паўнавясным абаротным плугам ППА-4-40. Узнагародай яму стаў электрычны чайнік.

Хлопцы не шкадуюць, што прынялі ўдзел у прафесійным спаборніцтве. Карысць яго правядзення ім бачыцца ў тым, што маладыя механізатары атрымліваюць магчымасць паглядзець на сябе збоку, ацаніць уласныя здольнасці, абмяняцца прафесійным вопытам.

— Удзельнічаў у гэтым конкурсе ўпершыню, а таму недастаткова ведаў, што ён сабой уяўляе, — дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Ткачэнка. — Многія механізатары па некалькі гадоў запар прымаюць у ім удзел, яны добра падрыхтаваныя, вопытныя, ведаюць, што да чаго. Асабіста для мяне пэўную цяжкасць выклікала тэарэтычная частка, таму што многія пытанні, звязаныя з агранаміяй і інжынерыяй, у каледжы мы не вывучалі, трэба валодаць больш шырокімі ведамі, каб паспяхова з імі справіцца. Крыху крыўдна і за тое, што ўчасткі, адведзеныя пад ворыва, былі неаднолькавай якасці, дзесьці добрыя, а дзесьці з лужамі. Асабіста мне дастаўся участак з лужамі. Пры ўсёй стараннасці яго проста немагчыма было ідэальна ўзараць. Разам з тым мне было цікава, адкрыў для сябе шмат чаго новага. У наступным годзе, калі прапануюць, таксама паеду. Рыхтавацца буду больш грунтоўна.

А сустракаць на чарговым конкурсе тых, хто непарыўна звязаны з зямлёй, хто вырошчвае хлеб і на кім трымаецца наша зямля, у наступным годзе хутчэй за ўсё будзе гарпасёлак Коханава.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене