КАНІКУЛЫ ПРОЙДУЦЬ ЦІКАВА
2 лістапада ў 10 гадзін у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі сярод старшакласнікаў гарадскіх школ адбудзецца інтэлектуальны турнір. 4 лістапада таксама у 10 гадзін вучні са школ горада і раёна збяруцца на канферэнцыю па правядзенні акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. А 5 лістапада а 12 гадзіне навучэнцы школ горада будуць спаборнічаць у шашачным турніры.