ЧЫМ ЖЫВЕ ААТ “ДРУЦК-АГРА”

2 ноября 2011 6:00

Нягледзячы на тое, што на вуліцы глыбокая восень і большасць важных, неадкладных сельскагаспадарчых спраў ужо зроблена, клопатаў сяльчанам яшчэ хапае.

Механізатары занятыя падрыхтоўкай тэхнікі да пастаноўкі яе на зімовы перыяд. Большая частка тэхнікі ўжо прайшла кансервацыю — фарбаванне, разгрузку калёснай базы, пабелку — і чакае рамонту. Па словах галоўнага інжынера Дзяніса Сяргеевіча Косцікава, для правядзення якаснага рамонту машынна-трактарнага парка патрабуецца больш за дзвесце мільёнаў беларускіх рублёў. Грошы патрэбны і для запланаванай устаноўкі на мехдвары душавой кабіны. Яна разам з аддзелачнымі работамі каштуе ў сярэднім восем мільёнаў рублёў, а калі ўлічыць, што мехдвор не апальваецца (усе батарэі даўно паабразаны, застаўся адзін кацёл), то значную суму грошай патрабуецца выдаткаваць яшчэ і на ўцяпленне бытоўкі.

На жывёлагадоўчых комплексах у Сурнаўцы і Друцку такія кабіны ўжо ўстаноўлены. Зроблена гэта на карысць жывёлаводам і даяркам. Толькі вось апошнія пакрыўдзіліся зарплатай:

— За дваццаць шэсць выхадаў і сямісот тысяч рублёў не атрымала, — абураецца адна з даярак жывёлагадоўчага комплексу ў Друцку.

— У Сурнаўцы даяркі за такую ж работу чамусьці па мільёне атрымліваюць, — уступае ў размову другая.

Сярэднямесячная зарплата даярак на жывёлагадоўчым комплексе ў Друцку складае 600 — 700 тысяч рублёў, а працуюць яны па дзесяць гадзін у дзень: з 5 да 8, з 10 да 14 і з 18 да 21 гадзіны. Мабыць, ёсць над чым задумацца адміністрацыі гаспадаркі.

Нядрэнна ідуць справы на ферме па дарошчванні і адкорме жывёлы. Загадчыца Святлана Уладзіміраўна Навагонская расказала, што гадуюцца тут 750 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. За верасень яе сярэднясутачны прывес склаў 550 грамаў, зараз плануецца атрымаць у сярэднім на 150 грамаў больш. Абслугоўваюць ферму адзінаццаць работнікаў. Ірына Анатольеўна Карпузовіч і сям’я Валентавых — Марына Міхайлаўна, Уладзімір Анатольевіч і іх дачка Алена — працуюць тут  шмат гадоў запар, чым заслужылі давер і павагу іншых работнікаў фермы.

Не за гарамі ўжо і зіма, але ў ААТ “Друцк-Агра” да гэтага перыяду гатовыя: нарыхтавана 5912 тон сіласу, 4822 тоны сенажу, 70 тон сена, 7861 тона кукурузы. Працягваюцца работы па ўздыме зябліва, вывазцы арганікі, уцяпленні сельскагаспадарчых памяшканняў.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене