КРУХМАЛУ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ БОЛЬШ
Па стане на мінулы тыдзень кансервавым заводам была выраблена амаль 1000 тон крухмалу. За ўвесь мінулы год аб’ём гэтай прадукцыі склаў 645 тон. Калі ўсё пойдзе добра, то ў бліжэйшы час можа пачацца мадэрнізацыя крухмальнага цэха: у час напісання гэтых радкоў праектна-каштарысная дакументацыя знаходзілася ўжо на апошніх стадыях экспертызы.