РАЗАМ У ПОШУКУ РАШЭННЯ ПРАБЛЕМ

16 декабря 2011 13:36

Пытанні аховы здароўя, фарміравання цэн на прадукты харчавання, праблемныя моманты ў сферы паслуг насельніцтву (грамадская лазня, доступ у Інтэрнэт) апынуліся ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы дэпутатаў з выбар-шчыкамі Коханаўскага пасялковага Савета напрыканцы мінулага тыдня. На пытанні жыхароў пасёлка адказвалі старшыня райсавета і член аблсавета Мурашка Г.Г., старшыня Коханаўскага пассавета Барышаў М.Я., дэпутаты пассавета, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Альхімовіч В.А.

Прысутнічалі на сустрэчы і прадстаўнікі “Белтэлекама” — начальнік раённага вузла электрычнай сувязі, галоўны інжынер і начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла. Яны былі спецыяльна запрошаныя, паколькі коханаўцаў хвалюе магчымае закрыццё ў пасёлку пункта калектыўнага карыстання Інтэрнэтам.

Як растлумачылі спецыялісты па сувязі, за 10 месяцаў бягучага года страты ад утрымання коханаўскага пункта склалі 22 мільёны рублёў. Так адбываецца таму, што ўсё больш лю-дзей атрымліваюць магчымасць карыстацца Інтэрнэтам дома, і патрэба ў ПКК паступова адпадае. На сённяшні дзень па вобласці застаецца 46 пунктаў, а раней іх было больш за 60. Калі гаварыць канкрэтна пра коханаўскі пункт, то ў цяперашні час ён працуе пераважна на прыём аплаты паслуг мабільных аператараў. За 10 месяцаў прынята больш за 500 мільёнаў рублёў, а даход для прадпрыемства ад гэтых плацяжоў складае толькі 0,7% без уліку падаткаў. Аплату ж і за мабільныя, і за стацыянарныя тэлефоны ў наш час можна ажыццяўляць не толькі ў банку ці на пошце, а нават не выходзячы з дому з дапамогай такіх сістэм, як sms-банкінг або інтэрнэт-банкінг.

Пытанне закрыцця коханаўскага пункта паабяцалі разгледзець яшчэ раз і на абласным узроўні, і, калі спатрэбіцца, на ўзроўні міністэрства. Таму што нягледзячы на ўсе аргументы эканамічнага характару трэба памятаць і пра сацыяльную адказнасць, пра выкананне сацыяльных стандартаў, аб чым і паведаміў старшыня райсавета Мурашка Г.Г., адзначыўшы:

— Канечне, пункты калектыўнага карыстання аджываюць сваё, гэта непазбежная рэальнасць, але пакуль што мы супраць закрыцця, хоць з эканамічнага пункту гледжання “Белтэлекам” можна зразумець.

Адна з прысутных жанчын паскардзілася, што цяжка трапіць на прыём да гінеколага: свайго ў мясцовай бальніцы няма, а з Талачына прыязджае толькі раз на тыдзень. Праблема сапраўды ёсць, і ў цяперашні час прапанаваць нейкі радыкальны, дзейсны спосаб яе рашэння немагчыма. Галоўны ўрач раённай бальніцы Вішнеўскі А.Д., да якога карэспандэнт газеты звярнуўся пазней, пасля правядзення сустрэчы, з просьбай пракаменціраваць сітуацыю, растлумачыў, што становішча палепшыцца, калі ў жніўні ў раён будзе размеркаваны малады спецыяліст. А пакуль што ў выпадку вострай патрэбы жанчынам неабходна проста прыязджаць у Талачын.

Што да фарміравання цэн на прадукты (людзі паскардзіліся, што яны занадта высокія для звычайнага пенсіянера), то гэтыя працэсы знаходзяцца пад пільнай увагай Камітэта дзяржкантролю, а значыць, гаварыць аб нейкіх злосных наўмысных парушэннях не даводзіцца. Райспажыўтаварыства стараецца балансаваць паміж двума супрацьлеглымі фактарамі: з аднаго боку, цэны неабходна ўсё ж павышаць у рамках дазволенага законам, каб пакрываць расходы і забяспечваць функцыяніраванне сістэмы гандлю, каб крамы ўвогуле не давялося пазачыняць, а з другога, — празмернае павышэнне коштаў магло б прывесці да зніжэння пакупніцкай актыўнасці і, як вынік, заняпаду гандлёвай сістэмы. Калісьці Талачынскім раёнам цікавіліся прадстаўнікі сістэмы “Еўраопт”, але пасля правядзення падлікаў і эканамічнага аналізу адмовіліся ад адкрыцця тут свайго гандлю: з-за невялікай колькасці насельніцтва гэта ім нявыгадна. Атрымліваецца, што ніякіх магчымасцей для зніжэння цэн пакуль што мы не маем.

Наконт даўняга пытання грамадскай лазні тлумачэнні далі Мурашка Г.Г. і Шабрын С.Ц. (“Коханава-ЖКГ”). Крайнім тэрмінам здачы яе ў эксплуатацыю, паводле рашэння райвыканкама, вызначаны кастрычнік 2012 года. Пакуль што адчуваюцца цяжкасці з фінансаваннем, абласны бюджэт будзе прыняты толькі 20 снежня, раённы — яшчэ пазней, і толькі тады можна будзе гаварыць аб перспектывах больш канкрэтна.

А ўвогуле канкрэтнасці ў гутарцы хапала, людзі для таго і сабраліся, каб звярнуць увагу на свае праблемы і атрымаць ясныя адказы на пытанні. Таму незадаволеныя прама выказвалі прэтэнзіі і скаргі, прадстаўнікі ўлады прама, не ўхіляючыся, адказвалі, не даючы пустых абяцанняў, рэальна ацэньваючы свае магчымасці. Толькі так можна знайсці дзейснае рашэнне праблемы або зразумець яе невырашальнасць і выпрацаваць стратэгію далейшых дзеянняў у такіх умовах.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене