ТУТ НАРАДЗІЎСЯ БЕЛАРУСКІ КЛАСІК

18 декабря 2011 18:42

Нават самы нязначны факт можа быць падзеяй. І ён ёй стане. Ідэю ўстанавіць памятную шыльду на месцы, дзе стаяла хата Яўхіма Касянкова, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік Міхась Зарэцкі, падказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валосаўскай сярэдняй школы Вольга Аляксееўна Шашыла, а ажыццявіць яе, уваскрэсіўшы памяць праз слова, узяў пад свае адказнасць і клопат мясцовы сельскі выканаўчы камітэт. Лепшага падарунка вядомаму творцу і патрыёту сваёй зямлі да юбілейнай даты з дня нараджэння (20 лістапада  споўнілася 110 год), як гаворыцца, і не трэба.

Калі мы пад’язджалі да Высокага Гарадца, нечакана пасыпаў зверху густы снег. Узгадалася народнае, што менавіта ў познюю восень і зіму нараджаюцца самыя здаровыя дзеці. Так яно, напэўна, і было. Ці вынес бы ён столькі выпрабаванняў, каб не служылі і добрае здароўе, і моцны дух.

Літаральна пры ўездзе ў вёску, з левага боку, зусім недалечка ад ракі Усвейкі, стаяла іх хата. Час, канешне, шмат чаго змяняе. Што да прыроды, мясцовасці — то не заўсёды ўсялякія змены да лепшага. Але ў гэтым куточку прыгожа і зараз. Мільгацелі сняжынкі, паволі спускаліся з нябёсаў — і падаўся згледжаны краявід шырокай, вольнай прасторай. Магчыма, і Міхаіл удыхнуў у сваю душу ў малыя гады і бяздоннай сінечы неба, яркіх зорак, глыбіні і няспыннасці бегу імклівай ракі, пранёс вобразы роднага краю праз усё жыццё. А яно ж выдалася такое кароценькае, не прынесла Міхасю асабістага шчасця. У часы культу асобы Сталіна быў абылганы і рэпрэсіраваны. Загінуў 13 чэрвеня 1941 года.

Імкненне да ведаў, зразумення жыцця прывяло яго спачатку ў Аршанскае духоўнае вучылішча. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі, але вучобу перапыніла рэвалюцыя. Быў настаўнікам, узначальваў валасное аб’яднанне настаўнікаў і валасны аддзел працаўнікоў асветы. З 1920 па 1926 год быў палітработнікам у Чырвонай Арміі. Першае яго апавяданне “У Саўках” з’явілася ў 1922 годзе. Ён літаральна служыў рэвалюцыі, заўважаў і паказваў нават самыя нязначныя праявы новых пераўтварэнняў. Творы спачатку напоўненыя ўзнёсласцю, рамантызмам, паступова напаўняюцца рэалізмам, суровасцю часу. Самыя вядомыя яго раманы “Вязьмо” (пра калектывізацыю вёскі), “Сцежкі-дарожкі” (пра лёс інтэлігенцыі ў рэвалюцыйны час)…

Зроблена шмат, а колькі б яшчэ зрабіў гэты таленавіты чалавек! Больш ведаць пра Міхася Зарэцкага дапамогуць нам яго творы, у якіх пісьменнік заўжды непадзельны з радзімай, людзьмі, першымі ўражаннямі. А яны ўваходзілі ў яго сэрца менавіта тут, і менавіта на першых кроках жыцця.

Дзе калісьці буялі кветкі, цвілі грушы і яблыні — купка дрэў. Вучні Валосаўскай школы далучыліся да акцыі збору металалому, каб на выручаныя ад яго продажу сродкі заказаць памятную шыльду, якая зойме належнае ёй месца на зямлі, якая нарадзіла творцу. А вынесла ж і яна не менш пакут, чым людзі.

Міхась Зарэцкі сэрцам пісаў кожную сваю песню-твор. Трагічнасць падзей не абмінула і яго асабісты лёс. Горка, цяжка такое ўспрымаць, але ж найчасцей так і здараецца. Чаму? Адказ на гэта будзем шукаць калектыўна, праходзячы сцежкамі-дарожкамі разам з пісьменнікам, а пачаткам пошуку, дзякуючы неабыякавасці да родных мясцін настаўніцы Вольгі Аляксееўны Шашылы і старшыні Валосаўскага сельвыканкама Аляксандра Сяргеевіча Акаловіча, стане гэтае святое для нас месца. Прыбранае і добраўпарадкаванае, прыцягальнае духам мужнасці і непераможнасці.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене