УВАСОБЛЕНЫЯ МАРЫ І ФАНТАЗІІ

18 декабря 2011 12:28

Зацікаўленасць даўняй мінуўшчынай сваёй малой разімы, захапленне яе вялікімі гістарычнымі вобразамі, любоў да яе сённяшняй, сучаснай, могуць натхніць чалавека з літаратурным талентам на напісанне верша, мастака — на стварэнне карціны. А вось аматар кінамастацтва, нават калі ён сам з’яўляецца ўладальнікам відэакамеры і камп’ютара, на першы погляд быў бы асуджаны толькі марыць і фантазіраваць аб тым, як добра было б убачыць калі-небудзь фільм пра свой горад ці раён.

Хіба магчыма самастойна, уласнымі сіламі і на ўласныя сродкі зняць на раённым узроўні якасную відэастужку? Адказ “не” здаецца найбольш верагодным. Дзе ўзяць дэкарацыі, касцюмы? На якія сродкі ездзіць на месца здымак, вазіць артыстаў? І хто, дарэчы, будзе выконваць ролі?

Аказваецца, усе гэтыя перашкоды не з’яўляюцца непераадольнымі для сапраўднага творцы, які гарыць ідэяй, нястрымным імкненнем увасобіць свае мары і фантазіі ў рэальнае жыццё.

— Я столькі сіл аддаў, так стаміўся, што зараз пакуль што нічога не здымаю, адпачываю, — расказаў Дзмітрый Іўчанка пасля таго, як прадэманстраваў нядаўна свой новы фільм — дакументальна-мастацкую стужку “Мы — потомки дручан”. — Кожны дзень вяртаўся з працы — і за камп’ютар, знятыя эпізоды да ладу даводзіць, манціраваць. Толькі гэтым і жыў, толькі аб гэтым і думаў дзень і ноч.

А колькі сіл і настойлівасці спатрэбілася, каб зняць гэтыя самыя эпізоды, якія пасля склаліся ў 40-хвілінны фільм! Якая вялікая падрыхтоўчая работа была папярэдне праведзеная!

Касцюмы для князя і княгіні давялося шукаць у Мінску, у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, якім кіруе наш зямляк Валерый Анісенка і які дапамог, пазычыў для здымак гістарычныя ўбранні. Старажытныя шахматы былі знятыя ў абласным краязнаўчым музеі. Дзеля стварэння праўдападобнай выявы сярэдневяковага Друцка спатрэбілася нарабіць фотаздымкаў разнастайных агароджаў, а пасля накласці іх на гарадзішча ў яго цяперашнім выглядзе. А каб паказаць 8-секундны палёт аблокаў, давялося трымаць камеру наведзенай на нябёсы на працягу паўгадзіны.

КАДР З ФІЛЬМА. ФОТАЗДЫМАК УЗЯТЫ З АСАБІСТАГА САЙТА Д. ІЎЧАНКІ.

Здаралася ў працэсе работы нямала непрадбачаных сітуацый, і камічных, і крыўдных. Бывала, пасля загрузкі знятага матэрыялу на камп’ютар аказвалася, што ён няякасны з тэхнічнага пункту гледжання, і даводзілася зноў ехаць з людзьмі на месца дзеяння, паўтараць работу з улікам усіх папярэдніх недахопаў. Аднойчы спалоханы конь зачапіў і пабіў, паваліўшы на зямлю, відэакамеру, што стаяла на штатыве.

А вось сябры і знаёмыя, да якіх Дзмітрый звяртаўся з прапановай сыграць ролі, часцей за ўсё ахвотна пагаджаліся.

— Адзін чалавек нават спачатку не захацеў, а пасля, калі я паказаў яму ўжо знятыя ўрыўкі, загарэўся жаданнем, з задавальненнем прапанаваў свае паслугі.

Зразумела, фільм аматарскі, зняты з удзелам самадзейных артыстаў і пад кіраўніцтвам фактычна аднаго чалавека, які, нягледзячы на сілу свайго таленту і натхнення, усё ж мае магчымасць займацца творчасцю толькі ў вольны ад працы і хатніх клопатаў час і толькі з выкарыстаннем непрафесійнага абсталявання. І ўсе гэтыя акалічнасці ў большай ці меншай ступені паклалі адбітак на фільм. Але работа, безумоўна, удалася, атрымалася, адбылася як цэласны мастацкі твор, як завершаны творчы акт: ад невыразных эмоцый і фантазій, што пераходзяць у задумкі, ідэі, намеры, — да ўрачыстага моманту прэм’ернага кінапаказу, які нікога не пакідае абыякавым і прымушае ўсіх задумацца аб слаўнай гісторыі сваёй радзімы і вялікіх справах сваіх продкаў, жыхароў Друцкага княства.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене