НАДЫШОЎ ЧАС ПАЧАСТУНКАЎ І ПАДАРУНКАЎ
Напярэдадні Новага года ўсюды павялічваецца попыт на самыя разнастайныя тавары — і на прадукты харчавання, і на рэчы. Так, напрыклад, за 1 дзень — 20 снежня ў краме райспажыўтаварыства ў Гаршчэўшчыне выручка ад рэалізацыі толькі кандытарскіх вырабаў прынесла 6 мільёнаў рублёў. А з набліжэннем свята пакупніцкая актыўнасць, зразумела, будзе яшчэ расці.