З ПРАДАЎЦОЎ — У ПАШТАВІКІ

29 декабря 2011 9:57

Сельскія паштовыя аддзяленні на сённяшні дзень з’яўляюцца ўстановамі па аказанні розных відаў паслуг. Увядзенне камп’ютарнай сістэмы дазваляе выконваць  шырокі спектр аперацый. Соф’я Фёдараўна Бондарава працуе начальнікам паштовага аддзялення “Заднева” на працягу 39 гадоў.

Успамінае, як цяжка было  ёй, жанчыне ва ўзросце, асвойваць розныя праграмы. Тры разы пабывала на курсах.  Прызналася, з цягам часу стала нават цікава і зараз не можа ўявіць сваю працу без камп’ютара.

Паштовае аддзяленне абслугоўвае вёскі Заднева, Піямонт, Рыжычы, Міхайлаўшчыну. Соф’я Фёдараўна добра ведае іх жыхароў, з усімі добразычлівыя адносіны. Яна знаёміць з новымі выданнямі, вядзе работу па падпісцы. Не сакрэт, што сучасная моладзь аддае перавагу іншым крыніцам інфармацыі.

— План па падпісцы выконваем і нават перавыконваем, — з гонарам паведамляе Соф’я Фёдараўна. — Найбольш актыўнымі падпісчыкамі з’яўляюцца людзі сталага ўзросту, пенсіянеры. Трэба адзначыць, што яны больш цікавяцца падзеямі ў жыцці краіны, вобласці, раёна. А моладзь часцей раскуплівае зборнікі сканвордаў, анекдотаў і падобнае ім.

Роднай вёскай Соф’і Фёдараўны з’яўляецца Галошаўка. З дзяцінства марыла працаваць прадаўцом. Ёй падабалася падоўгу назіраць у мясцовым магазіне, як ідзе абслугоўванне пакупнікоў. З цягам часу мара дзяцінства прывяла яе ў Полацкае кааператыўнае вучылішча на аддзяленне прамысловых тавараў. Пасля заканчэння прыехала працаваць у Заднева, завочна паступіла ў тэхнікум на тавараведа. На жаль, закончыць вучобу не ўдалося. У хуткім часе яна выйшла замуж, нарадзіліся дзеці.

У 1971 годзе ў Задневе адкрылася аддзяленне сувязі. Соф’я Фёдараўна скончыла курсы паштовых работнікаў, набыла новую прафесію. Аб сваім выбары не шкадуе. Спецыфіка работніка паштовага аддзялення шмат у чым нагадвае работу прадаўца. А рэалізуемыя  тавары карыстаюцца высокім попытам у насельніцтва.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене