У СВЯТОЧНЫЯ ДНІ МОЖНА КУПІЦЬ ТАННЕЙ
У сувязі са святамі райспажыўтаварыствам у буйных талачынскіх і коханаўскіх крамах зніжаны гандлёвыя надбаўкі на прадукты харчавання, мэблю і халадзільнікі, адзенне, ювелірныя вырабы. А ва ўніверсамах “Талака”, “Удобный” і “Коханаўскі” да 31 снежня будуць прадавацца сацыяльныя наборы прадуктаў для пенсіянераў. У іх уваходзяць алей, зялёны гарошак, кукуруза, мінеральная вада і іншыя прадукты, патрэбныя на святочным стале.