ПРАМЫСЛОВАСЦЬ І ЭКАНОМІКА: ДАСЯГНЕННІ, СТРАТЫ, НАДЗЕІ

13 января 2012 15:41

Валютны крызіс і іншыя эканамічныя цяжкасці, з якімі давялося ўсім нам сутыкнуцца ў мінулым годзе, цяпер успамінаюцца не так эмацыянальна, без спалоху і панікі. Таму што час паказаў: іх удалося перажыць. Але яшчэ яны і нагадалі аб тым, што нельга спадзявацца на літасць лёсу, спрыяльны збег абставін, чыюсьці дапамогу звонку ці на які-небудзь цуд. Спадзявацца трэба толькі на свае сілы. Дакладней, не спадзявацца, а актыўна працаваць, шукаць, імкнуцца.

Нягледзячы ні на якія апакаліптычныя прадчуванні ці чые-небудзь злосныя насмешкі, некаторыя прадпрыемствы не толькі вытрымалі выпрабаванні, але змаглі і зрабіць чарговыя крокі ў напрамку развіцця, умацавання сваёй матэрыяльнай базы, здолелі завяршыць пачатыя праекты і запланаваць новыя. Зразумела, гэта аказалася па сілах не ўсім, а толькі мацнейшым. Як, напрыклад, кансерваваму заводу: уведзена ў эксплуатацыю бульбасховішча, вядуцца размовы аб тым, каб пачаць будаваць яшчэ адно, набыта нямала новай тэхнікі, не за гарамі кардынальнае абнаўленне ў крухмальным і сокавым напрамках вытворчасці. А як змяняе сваё аблічча і як мацнее, як аддзячвае за клопат аб сабе зямля, калі, знясіленая, спустошаная, пасля перадачы ў выкарыстанне заводу пазбаўляецца ад пустазелля і пачынае даваць багатыя ўраджаі!

Паспяхова працаваў трубны завод, вырабляючы інавацыйную прадукцыю (гідраўлічны інструмент), забяспечваючы тым самым імпартазамяшчэнне. Асвоены выпуск інавацыйнай прадукцыі на Коханаўскім экскаватарным заводзе (экскаватар-дрэнаўкладчык), распрацаваны міні-экскаватар на “Святавіце”.

Але нельга абысці ўвагай і страты, з’явы застою, заняпаду.

Так і не паднялося з калень ААТ “Коханава”. Цяпер нават цяжка канкрэтна сказаць, што там адбываецца. Хутчэй, нічога: сёння можа весціся нейкая вытворчасць, заўтра яна ўжо спыніцца, калі-небудзь, можа, зноў пачнецца — і зноў толькі на пару дзён…

Ніяк не вырашыцца канчаткова лёс былой тэкстыльнай фабрыкі: ужо нібыта і знайшоўся інвестар, ужо нібыта і продаж яе аформлены, але ўсё яшчэ цягнуцца, не спыняюцца нейкія дакументальныя пытанні. Хоць першапачаткова ў адпаведнасці з рашэннем суда ліквідацыя павінна была завяршыцца ў ліпені мінулага года.

Не спраўдзіліся спадзяванні на адраджэнне торфабрыкетнага завода, застаецца крытычным і не думае паляпшацца становішча ў ПМК-65, на прадпрыемстве бытавога абслугоўвання, якое з-за нізкай зарплаты пакідаюць работнікі. Некаторыя з іх перайшлі ў прыватныя структуры аналагічнага профілю (цырульня, абутковая майстэрня).

Дарэчы, сітуацыя з прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасці ў цэлым, з філасофскага пункту гледжання, абнадзейвае: іх колькасць вырасла, за 11 месяцаў мінулага года ў раёне былі зарэгістраваны 23 новыя суб’екты, якія займаюцца гандлем і аказаннем паслуг (цырульня, рамонт абутку, рэстаран, грузаперавозкі, гандаль і інш.). Канечне, яшчэ невядома, наколькі паспяхова змогуць яны функцыяніраваць і працаваць на карысць раёна, але ўсё ж відаць: жыццё працягваецца, у ініцыятыўных людзей нараджаюцца новыя ідэі, складаюцца планы, з’яўляюцца надзеі, знаходзяцца сілы на імкненне да дасягнення новых мэт. У сувязі з гэтым хацелася б спадзявацца, што ўсе крызісныя з’явы былі заканамернымі і непазбежнымі, што гэта проста жыццё расстаўляла ўсё на свае месцы, і ў рэшце рэшт кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае, у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі. Толькі ці заслугоўваюць людзі, радавыя работнікі разваленых прадпрыемстваў, такога жыцця: умееш і хочаш працаваць, і працуеш, цярпліва чакаючы зарплаты, спадзеючыся  на тое, што кіраўніцтва знойдзе мудрае, эфектыўнае рашэнне? Калі ж яно своечасова не знаходзіцца, то тады і кіраваць не застаецца кім: людзі шукаюць і знаходзяць лепшае жыццё.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене