АБ’ЁМАМ ВЫТВОРЧАСЦІ І ЗАРПЛАТАМ ТОЛЬКІ РАСЦІ

20 января 2012 18:08

Зусім нядоўга ўзначальвае Мікалай Працэўнікаў ААТ “Абольцы”, таму пра вынікі работы гаварыць яшчэ няма як. Але ўжо зроблена ацэнка становішча на прадпрыемстве, сфарміравана яснае бачанне сітуацыі, вызначаны арыенціры і пастаўлены мэты.

МІКАЛАЙ ПРАЦЭЎНІКАЎ НА ДНІ ЖЫВЁЛАВОДА НА КОМПЛЕКСЕ "ЗААЗЕР'Е".

Адна з галоўных задач — вярнуць да сельгасвытворчасці людзей, якія за апошні час, па словах Мікалая Іванавіча, крыху разбегліся хто куды.

— Не такая ж і малая вёска Абольцы, таму не можа быць, каб не было тут людзей. І я дакладна ведаю, што яны ёсць: ёсць і трактарысты, і жывёлаводы, нікуды яны не дзеліся, на Месяц не паляцелі, трэба толькі ўсіх знайсці і заахвоціць. Некаторыя ўжо згадзіліся вярнуцца, з некаторымі яшчэ трэба працаваць.

Абапірацца на мясцовых людзей — гэта, як мяркуе Мікалай Іванавіч, найбольш перспектыўны падыход. Браць прыезджых ці перавабліваць з іншых гаспадарак ненадзейна: калі чалавек пакінуў сваё папярэдняе месца і перайшоў да цябе, то і цябе можа гэтак жа калі-небудзь пакінуць.

— Магу паўтарыць агульнавядомую ісціну: людзі ўсюды аднолькавыя, усе хочуць добра жыць і зарабляць, усе могуць рабіць памылкі, могуць парушаць дысцыпліну, расчароўвацца ў жыцці і страчваць цікаўнасць да яго і г.д. І каб чалавек праяўляў толькі добрыя свае якасці, трэба адпаведна адносіцца да яго, працаваць з ім, старацца зразумець чалавека і знайсці да яго падыход. Як знайсці гэты падыход, як паўплываць на калектыў у цэлым і на кожнага работніка індывідуальна? Некаторыя дабіваюцца вынікаў, трымаюць дысцыпліну крыкам і мацюкамі, некаторыя ж — эканамічнымі метадамі. Што да мяне, то я прыхільнік апошняга.

Эканамічныя рычагі ўздзеяння — гэта не значыць адразу даць вялізную зарплату. Яе чалавек павінен спачатку зарабіць, і роля кіраўніка ў тым, каб забяспечыць усе ўмовы для дастойнай работы, наколькі гэта магчыма пры цяперашнім становішчы, у цяперашні момант.

— Я ніколі не абяцаю таго, чаго не магу. Я не буду казаць, што дам залатыя горы таму, хто прыйдзе да нас кіраваць трактарам ці даіць кароў. Я растлумачу, колькі ў нас можна зарабіць, і паабяцаю, што як толькі падымемся, даб’ёмся большых поспехаў, то дам яшчэ больш.

Аналізуючы раённую зводку па надоях, Мікалай Іванавіч асаблівую ўвагу звяртае не на графу з аб’ёмам атрыманага малака, а на тую, у якой значыцца аб’ём продажу ў сярэднім на адну карову. Гэты паказчык дае ўяўленне, колькі грошай выручана гаспадаркай, а значыць, якія можна даць зарплаты і колькі ўкласці ва ўмацаванне матэрыяльнай базы.

Дарэчы, што да матэрыяльнай базы, то бліжэйшыя планы ў “Абольцах”, ці, лепш сказаць, не планы, а пакуль што цяжкавырашальныя задачы — набыццё чатырох новых трактароў МТЗ-82.

— Каштуе ён 150 мільёнаў, і ніякага лізінгу няма. Спадзяёмся толькі, што ў лютым, можа быць, усё ж пачнуць прадаваць у лізінг, тады будзе лягчэй, 60 мільёнаў знайсці — гэта не 150. Пакуль што маем 6 адзінак такой тэхнікі, а трэба яшчэ як мінімум 2 для палявых даільных установак і 2 для земляробчых работ — хімпраполку зрабіць, прэс  працягнуць… Энерганасычаны МТЗ-1221 для такіх мэт выкарыстоўваць нельга, гэта было б няправільна.

У хуткім часе чакаецца набыццё бензавоза. Пакуль што яго даводзіцца прасіць ці ў “Надзёжыне”, ці ў “Рыдамльскім”. А УАЗ для дастаўкі даярак нядаўна ўжо куплены.

— Яшчэ мой папярэднік, былы старшыня Аляксандр Якаўлевіч Кажадуб, збіраўся яго купіць, каб не вазіць лю-дзей зімой у будцы на трактары, але не паспеў. Я як убачыў тую будку, дык сэрца крывёй аблілося, асабліва калі падумаў, што хутка ж маразы настануць, усю зіму не будзе так цёпла. А цяпер я спакойны. І нават Аляксандр Якаўлевіч мне патэлефанаваў і падзякаваў, што я зрабіў такі набытак, бо і сам ён у свой час хацеў даць яго людзям. Але мне тут дзякаваць няма за што, гэта ім жа, людзям, і трэба дзякаваць, гаспадарцы — за тое, што змаглі зарабіць, знайсці сродкі.

Хочацца спадзявацца, што і надалей у “Абольцах” будзе хапаць людзей, якія могуць і хочуць працаваць і зарабляць, дзякуючы якім і надоі, і продаж будуць ісці разам з іх зарплатамі толькі ўверх.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене