ШТО ЗАПАТРАБАВАНАЕ, ТОЕ ПЕРСПЕКТЫЎНАЕ

24 января 2012 6:00

Напрыканцы мінулага года, які многім дзяржаўным і прыватным суб’ектам гаспадарання запомніўся эканамічнымі цяжкасцямі і барацьбой за выжыванне, у цэнтры Талачына на вуліцы Валадарскага, насупраць “Талакі”, адчыніла дзверы для наведвальнікаў новая цырульня “Шарм”. Яе з’яўленне — вынік некалькіх гадоў настойлівай, мэтанакіраванай працы дырэктара ПУП “Авар” Руслана Панамарэнкі. Ён расказаў нам аб тым, як узнікла ідэя адкрыць цырульню, і падзяліўся сваімі далейшымі планамі.

— Спачатку збіраўся займацца гандлем, — распавядае Руслан Анатольевіч. — Мы з бацькам (на жаль, ён пайшоў з жыцця) і раней гандлявалі — агароднінай, бытавой тэхнікай. Але калі пачаліся праблемы з замежнай валютай, я зразумеў, што трэба шукаць нешта больш стабільнае і надзейнае, чым закупкі і продаж. Калі валютны курс і, адпаведна, цэны на тавары вагаюцца, то можна пацярпець вялікія страты: пакуль прадасі тое, што купіў, пакуль табе вернуць грошы тыя, хто браў тавар у крэдыт, выручка абясцэніцца так, што стане нічога не вартай. А вось паслугі можна аказваць незалежна ад таго, што адбываецца на ўнутраным і сусветным рынках. І запатрабаваныя яны будуць заўсёды. Галоўнае — знайсці добры персанал. Мне ў гэтым плане пашанцавала, калектыў падабраўся добры, дружны, прафесійны.

У цяперашні час у “Шарме” працуюць тры цырульніцы. Яны аказваюць увесь спектр паслуг: стрыжкі, прычоскі, фарбаванне, аднаўленне валасоў і г.д. Робяць манікюр. Якасць паслуг забяспечаная не толькі майстэрствам персаналу, але і выкарыстаннем выключна фірменных, прафесійных касметычных сродкаў.

Вялікі плюс у дзейнасці цырульні — работа без абеду і выхадных. З аўторка па суботу дзверы для кліентаў адчыненыя з 9.00 да 18.00, а ў нядзелю і панядзелак з 9.00 да 17.00.

Не павінны адштурхнуць наведвальнікаў і цэны, яны для нашага часу даступныя. Напрыклад, за мужчынскую стрыжку ў залежнасці ад узроўню складанасці спатрэбіцца заплаціць ад 12 да 23 тысяч рублёў. Ветэранам вайны і інвалідам робіцца скідка 30 %, а інвалідам прапаноўваецца яшчэ і бясплатны выезд на дом.

У адкрыццё цырульні ўкладзена многа і сродкаў, і працы. Будынак калісьці пуставаў, быў разваленым і забруджаным. Цяпер жа выглядае прывабна, сучасна і звонку, і ўнутры.

А Руслан складае далейшыя планы, не збіраецца спыняцца на зробленым.

— Хацелася б мне адкрыць спа-салон на другім паверсе. Пакуль што на гэта няма грошай, але мэта пастаўленая, і я думаю, што паслугі салона акажуцца запатрабаванымі. Напрыклад, вялікай папулярнасцю павінен карыстацца масаж. Колькі людзей зараз пакутуюць ад боляў у спіне, у шыі, а масаж — цудоўны прафілактычны сродак. Вось у Круглым, напрыклад, ёсць спа-салон, і людзям падабаецца, водгукі добрыя. Таму і я падумаў: а чаму б і нам не зрабіць нешта падобнае?

Ідэя, несумненна, цудоўная. І карысная, як і любая іншая ідэя, накіраваная на развіццё пакуль што не вельмі развітой у нас сферы паслуг. Таму хочацца пажадаць Руслану поспехаў у яе рэалізацыі, а ўсім жыхарам Талачына і раёна — каб хутчэй з’явіліся ў нас яшчэ і аграэкасядзібы, і майстэрні па рамонце лічбавай тэхнікі, і па вырабе дублікатаў ключоў, і шмат якія іншыя фірмы, пра якія мы, можа быць, і не задумваемся, але якія аказаліся б для нас вельмі дарэчы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене