ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ВЁСКІ

26 января 2012 6:17

ПАРАДАК ЛЕПШ НЕ НАВОДЗІЦЬ, А ПАСТАЯННА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ

Добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў — гэта заўсёды праблема. У якую вёску ні зазірні, усюды знойдзеш нямала месцаў, дзе трэба навесці парадак: агароджу адрамантаваць, аварыйнае дрэва ўбраць, кустоўе ці баршчэўнік павысякаць, безгаспадарны аварыйны дом знесці. І ўсё гэта, як правіла, робіцца з цяжкасцю, праз немалыя клопаты і намаганні: патрэбны грошы, патрэбна тэхніка, патрэбны людзі. Пра тое, як рашаюцца праблемы добраўпарадкавання вёсак і вясковых могілак, расказала старшыня Аболецкага сельвыканкама Вера Генадзеўна Міхалап.

— За пяць гадоў, што я працую на гэтай пасадзе, мы ўбралі практычна ўсе праблемныя (безгаспадарныя) дамы ў Клябані, Абольцах, Гаршчэўшчыне, Грачыхах. У Клябані і Абольцах на месцы іх цяпер пабудавана службовае жыллё. А зараз мы займаемся пытаннем уборкі безгаспадарных дамоў у Замошшы. Праведзена вялікая работа па ўборцы старых агароджаў, у Абольцах акультураны скверык. Па добраўпарадкаванні заўсёды супрацоўнічаем з нашымі арганізацыямі, у першую чаргу з сельгаспрадпрыемствамі. Стараемся арганізоўваць і суботнікі з насельніцтвам. Хачу адзначыць, што ў Гаршчэўшчыне актыўна працуюць у плане добраўпарадкавання, арганізацыі суботнікаў старэйшына Пашкевіч Клаўдзія Іванаўна і дэпутат Кірык Таццяна Уладзіміраўна. Многа зроблена дзякуючы іх старанням. Таксама стараемся аператыўна ўбіраць аварыйныя дрэвы на могілках. Па гэтым напрамку мы супрацоўнічаем з віцебскімі альпіністамі.

Могілкі — гэта сур’ёзная праблема, асабліва ў маланаселеных вёсках, дзе засталося мала людзей, да таго ж усе пажылыя. Хто будзе займацца там навядзеннем парадку? З кім там можна арганізаваць суботнік? Таму гэтую працу праводзяць і самі работнікі выканкама. Так, сёлета яны ў поўным саставе (старшыня, кіраўнік спраў, бухгалтар, рабочы) убіралі паваленыя дрэвы і кустоўе на могілках у Філіставе і Мікуліне.

— На шчасце, я магу з удзячнасцю назваць і людзей, якія самі, па ўласнай ініцыятыве займаюцца навядзеннем парадку на месцах пахавання. Напрыклад, наш дэпутат Баравік Вячаслаў Міхайлавіч, начальнік пажарнай часці ў Гаршчэўшчыне, даглядае могілкі ў Засценках, дзе сам жыве, нядаўна навёў парадак — павысякаў кустоўе — у Лаўрэнаўцы. У Малых Міхінічах гэтым займаецца старэйшына Кісялёва Маіна Цімафееўна.

Вядома, што адносіны да могілак — гэта паказчык духоўнага ўзроўню грамадства, і культурны чалавек не можа дапусціць, каб яны дзічэлі ці ператвараліся ў сметнік. А такая праблема, на жаль, існуе. Некаторыя, расчысціўшы магілу, адсоўваюць траву са смеццем убок і так і пакідаюць усё прама на тэрыторыі могілак. Канечне, няма кантэйнераў для збору смецця, з імі нават у горадзе праблема, але хіба нельга вынесці ўсё за агароджу ў спецыяльна адведзенае для гэтага месца?

Як бы цяжка ні было з матэрыяльнага пункту гледжання, парадак у значнай ступені залежыць ад таго, наколькі мы самі хочам яго падтрымліваць. Прымаўка, якая сцвярджае, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць, не выклікае ніякага сумнення: так было, ёсць і будзе заўсёды. У цывілізаваным грамадстве парадак павінен быць звычайнай з’явай, нормай жыцця, а не далёкай мэтай, да якой усе імкнуцца, за якую змагаюцца. І для гэтага кожны проста павінен  рабіць тое, што яму па сілах.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ВЁСКІ ”

  1. Шибеко В. П. , 28 января 2012 , 22:49

    Очень приятно читать хорошие новости земляков: победы волейбольной команды Оболецкой СШ, интерес к истории Оболец – Клебани, работа Оболецкого Совета… Очень жаль, что нет там сейчас (по болезни) Кожедуба А.Я. Надеюсь, что новое руководство СПК сможет продолжить дело предыдущего руководителя, а сельчане поддержат. Ведь это в их же интересах. Поздравляю земляков с Новым годом, искренне желаю им успехов и крепкого здоровья.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене