МІНУЎШЧЫНА, ЗАХАВАНАЯ ДЗЕЛЯ БУДУЧЫНІ

27 января 2012 18:11

Артур Сівец, Анастасія Лямніцкая, Дзіяна Дубоўская, Уладзімір Жыдкін (на здымку злева направа) працягваюць справу сваіх папярэднікаў — былых вучняў, якія пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Алены Бяспалавай некалькі гадоў таму пачалі складаць летапіс роднай вёскі — Абольцаў.

ВУЧНІ З ЛЕТАПІСАМ І ДЫПЛОМАМІ АБ ПРЫСУДЖЭННІ ІМ ПЕРШАГА МЕСЦА Ў РАЁННЫМ КОНКУРСЕ.

Выпускнікі пакідалі школу, а Алена Уладзіміраўна захоўвала напрацоўкі і зацікаўлівала імі новых і новых даследчыкаў. На цяперашні час летапіс уяўляе сабой цэласны закончаны дакумент па гісторыі Абольцаў са старажытных часоў, але ў той жа час і адкрыты для дапаўненняў, працягу, паглыблення і пашырэння зместу.

— Па гісторыі школы, па гісторыі сельгаспрадпрыемства — планы вялікія, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Хацелася б, каб калі-небудзь раскопкі ў нас правялі: па старажытным перыядзе таксама многа чаго цікавага можна даведацца.

Крыніцамі складання летапісу сталі навуковая літаратура, публікацыі ў перыёдыцы, расповеды пажылых людзей, фотаздымкі, якія зрабілі самі вучні.

— Цікава распытваць людзей, сваю бабулю, суседзяў, дакументы старыя вывучаць, — расказвае Анастасія Лямніцкая аб тым, што стала асабіста для яе стымулам, каб прыняць удзел у гэтай даследчыцкай дзейнасці.

Зразумела, што такая вялікая работа не магла застацца незаўважанай. За яе ў канцы мінулага года ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” вучні атрымалі на раённым узроўні дыпломы першай ступені, а летапіс быў перададзены ў вобласць для далейшага ўдзелу ў конкурсе. Вынікі яго пакуль што невядомыя. Як, дарэчы, не ведаюць вучні дакладна, кім яны стануць у будучыні, ці будзе ім патрэбная для паступлення, вучобы, працы такая дысцыпліна, як гісторыя. Але, нягледзячы ні на якія фармальнасці, зробленае імі застанецца каштоўным здабыткам для ўсіх будучых пакаленняў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей