“ЦВЯТОК РАДЗІМЫ ВАСІЛЬКА…”

2 февраля 2012 16:10

Пад такой назвай прайшла ў мінулым годзе выстава сувенірных вырабаў майстроў Віцебшчыны, у якой прыняў удзел і Талачынскі Дом рамёстваў. У канцы года па матэрыялах выставы абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама выдадзена кніга “Народныя сувеніры Віцебшчыны”, у якой даецца інфармацыя па сувенірнай вытворчасці ўстаноў культуры і адукацыі Віцебскай вобласці, змешчаны імёны ўдзельнікаў выставы, а таксама фотаздымкі вырабаў, якія выкананы ў традыцыях народнага мастацтва.

Талачынскі раённы Дом рамёстваў прадстаўлены творамі майстроў Ларысы Віктараўны Станкевіч (саломапляценне, інкрустацыя саломкай), Рыгора Францавіча Станкевіча (лепка з гліны), Кацярыны Пятроўны Віславух (лепка з гліны), Любові Сяргееўны Селіверставай (лозапляценне), Анатоля Яўгенавіча Пасюціна (разьба па дрэве), Юрыя Віктаравіча Палякова (разьба па дрэве).

У невялічкай анатацыі работы Талачынскага раённага Дома рамёстваў адзначана, што талачынскія майстры і мастакі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў і конкурсаў. Таксама адзначана даследчая праца супрацоўнікаў установы па зборы матэрыялаў па гісторыі і традыцыях вырабу ганчарнага посуду.

Калі пагартаць старонкі кнігі, на кожнай з якіх мноства шматкаляровых фотаздымкаў, можна не толькі даведацца аб разнастайнасці народных мастацтваў Віцебшчыны, паглядзець, на якім з іх спецыялізуецца пэўная ўстанова культуры або ўстанова адукацыі, але і прыйсці да высновы — талачынскія майстры на фоне ўсіх прадстаўнікоў, а сярод іх і майстры вялікіх гарадоў вобласці, нічым не саступаюць ім у прафесіяналізме і самабытнасці вырабаў.

А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей