УДАЛАЯ СПРОБА СТАНЕ ТРАДЫЦЫЯЙ

5 февраля 2012 6:24

Незвычайна прайшоў мінулы тыдзень для вучняў 1 — 4 класаў талачынскай сярэдняй школы №2. Усе пяць дзён дзеці актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і мерапрыемствах, пад кіраўніцтвам настаўнікаў абаранялі загадзя падрыхтаваныя праекты, выпускалі насценгазеты і плакаты.

Тыдзень пачатковых класаў тут праводзіцца не ўпершыню. Паспрабавалі ў мінулым годзе — і вучням вельмі спадабалася. Праўда, тады ён быў прадметным.

— У гэтым годзе тыдзень пачатковых класаў мы вырашылі разнастаіць, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Тамара Станіславаўна Сушкова, — не зводзячы яго да якога-небудзь навучальнага прадмета, каб даць магчымасць раскрыць свой талент кожнаму дзіцяці. Думаю, нам гэта ўдалося.

Сапраўды, усе пяць дзён для малодшых школьнікаў атрымаліся разнапланавымі, не падобнымі адзін да аднаго. Напрыклад, тэматыкай першага дня была ветлівасць. Настаўнікі пільна сачылі за паводзінамі вучняў на ўроках і перапынках, каб пасля па выніках назірання вызначыць  пераможцаў  конкурсу “Прыкладныя паводзіны ў школе”. У гэты ж дзень праводзіўся і конкурс школьных форм і прычосак. Акрамя таго, праходзілі адкрытыя мерапрыемствы.

Тэматыкай наступных дзён сталі навакольны свет, здаровы лад жыцця, родная мова, кніга. Кожны з іх адкрыў вучням нешта новае, цікавае і карыснае. Асабліва ў захапленне школьнікі  прыйшлі ад так званых флэшмоб-перапынкаў. Іх сутнасць заключаецца ў тым, што ўсе дзеці збіраюцца разам у адным памяшканні і пад сучасную музыку выконваюць фізічную размінку, якая нагадвае сабою танцы. Вучні такім чынам атрымліваюць вялікі зарад энергіі, бадзёрасці і пазітыву. Па словах Тамары Станіславаўны, рухавы перапынак будзе практыкавацца ў школе і далей. А правядзенне тыдняў пачатковых класаў стане традыцыяй.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене