КУПІЦЬ МОЖНА ШТО ХОЧАШ, БЫЛІ Б ГРОШЫ

17 февраля 2012 14:47

Наконт работы аўталавак і сельскіх крамаў ад мясцовых жыхароў можна пачуць і падзякі, і нараканні. Як правіла, калі хваляць, то прадаўцоў за ўважлівасць, ветлівасць. Калі скардзяцца, то на бяднейшы, чым у горадзе, асартымент, вышэйшыя цэны, а часам і на “свежасць” некаторых прадуктаў.

І задаволенасць, і незадаволенасць могуць быць абумоўлены не толькі аб’ектыўнымі фактарамі, але і асабістымі якасцямі чалавека, а то і проста яго настроем у той момант, калі ён дзеліцца сваім меркаваннем. Таму, ацэньваючы становішча з забеспячэннем сельскага насельніцтва жыццёва неабходнымі таварамі, лепш за ўсё абапірацца толькі на відавочныя факты і на адкрытыя, вочы ў вочы, гутаркі з людзьмі, а не, напрыклад, на тэлефонныя званкі ці ананімныя пасланні праз Інтэрнэт.

Аўторак, 7 лютага, 16 гадзін. Учора ў варанцэвіцкай краме быў прывоз малочных прадуктаў. І сёння ў халадзільніку ляжаць і стаяць самыя разнастайныя пакеты з малаком, смятанай, ёгуртам, маслам, тварагом і іншымі вырабамі. Поўны халадзільнік каўбас. На паліцах макароны, крупы, безалкагольныя і алкагольныя напоі, прамысловыя тавары. Ёсць апельсіны, лімоны, ляжыць нават какос. Словам, амаль гарадскі ўніверсам у мініяцюры. Хоць усім, канечне, сельскую краму не напоўніш, і без паездак у горад жыццё вяскоўцаў ніколі не абыходзілася.

За мінулы месяц, гаворыць прадавец Таццяна Шудзейка (на здымку) тавараабарот склаў 130 мільёнаў рублёў. Пакупніца, даярка “Камсамольскай праўды”, дае сваю ацэнку асартыменту:

— Жывём у вёсцы, а малака — і такога сорту, і такога, і такога! Шосты год тут жыву і ніколі ні разу не паскардзілася ні на што. І па заяўцы прывязуць усё, што папросіш. Бульбы? Калі ласка, прывязуць сетку, хоць і ў вёсцы жывеш, а можаш і купіць…

Прадаўцоў (іх трое, усе не мясцовыя, на працу прыязджаюць) жанчына ведае асабіста, можа назваць іх імёны і імёны па бацьку. З Таццянай па-сяброўску размаўляе: усё, што трэба, купіла, але хочацца і проста пагаварыць з чалавекам, калі ён не заняты.

Сустракаем на вуліцы мясцовага механізатара.

— Ці задавальняе вас асартымент вашай крамы?

— Асартымент? Асартымент добры, яго хапае, а вось калі зарплата ў некаторых мільён, дык што ім ад таго асартыменту? Ну, сам я не скарджуся, пад два мільёны маю, ды і гаспадарка свая. Парася забіў — дык гэта надзейней будзе, чым за асартыментам глядзець і грошы лічыць.

З такой пазіцыяй не паспрачаешся. Калі чалавек сапраўдны гаспадар і дома, і на працы, то адчувае сябе больш упэўнена і незалежна. А значыць, і купіць ён можа сабе дазволіць усё, што захоча, быў бы выбар. А выбар будзе, пакуль будуць пакупнікі з грашамі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене