ГРАНІ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ

18 февраля 2012 6:00

Сёння, 18 лютага, грамадскасць краіны адзначае 90 год з дня нараджэння вядомага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага. Мы пабывалі на яго радзіме, у вёсцы Звянячы, наведалі краязнаўчы музей Коханаўскай сярэдняй школы, дзе беражліва захоўваецца ўсё, што распавядае пра яго лёс, раскрывае яго як асобу і творцу. Гэта разнастайныя фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, альбомы, публікацыі.

Нязменным дырэктарам музея працяглы час з’яўляецца выпускніца гэтае школы, а зараз намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковае звяно), настаўніца гісторыі Ларыса Аркадзьеўна Мацюшэўская. Менавіта да гэтага дня тут падрыхтаваная спецыяльная тэматычная экспазіцыя, праводзяцца экскурсіі, праз якія на дакументальнай аснове даносяцца да вучняў звесткі пра жыццё і творчасць народнага мастака СССР.

Асабіста Ларысай Аркадзьеўнай былі распрацаваныя некалькі год таму дзвюхгадзінныя заняткі па біяграфіі М.А. Савіцкага. Распрацоўка была прадстаўлена на абласны конкурс, атрымала высокую ацэнку.

— Штогод, — расказвае Л.А. Мацюшэўская, — калі Міхаіл Андрэевіч быў жывы, мы накіроўвалі на яго адрас віншавальную паштоўку. Ганарымся і атрыманай ад яго тэлеграмай з нагоды святкавання юбілею школы.

У жалобны дзень адыходу яго з жыцця праводзяцца ў музеі і ў класах урокі, прысвечаныя памяці Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Творчасць мастака дазваляе прымяркоўваць мерапрыемствы не толькі да часу, звязанага з ваенным перыядам, аднаўленнем краіны, але і да перыядаў рэвалюцыі, станаўлення беларускай нацыянальнай культуры, чарнобыльскай трагедыі і г.д.

Галоўнае, школьны музей адгукаецца на ўсе падзеі, якія звязаныя з гісторыяй роднага краю і яго славутых людзей.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей