ПРЫВІЦЬ ЛЮБОЎ ДА РОДНАЙ МОВЫ

24 февраля 2012 15:29

Родная зямля… Родная хата… Родная мова… Менавіта ад бацькоўскага парога пачынаецца ўсё самае лепшае ў чалавека. Так лічыць Святлана Пятроўна Каркоцкая, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №2 г. Талачына. Уласцівыя беларусу працавітасць, душэўную спагаду і разважлівасць, любоў да людзей і жыццястойкасць прывілі ёй бацькі Пётр Пятровіч і Ніна Еўдакімаўна.

Нарадзілася і вырасла Святлана Пятроўна ў вёсцы Азерцы. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку, дзвюм сястрычкам з дзяцінства прыходзілася  шмат працаваць.  Аднак яны не цураліся  працы, былі першымі памочнікамі ва ўсіх дамашніх справах.

Бацькі не мелі вышэйшай адукацыі і марылі вывучыць сваіх дзяўчынак. Сястра стала медыкам, а Святлана выбрала педагагічную працу. У Азерацкай васьмігодцы яна набыла добрыя веды. З удзячнасцю ўспамінае класнага кіраўніка Настассю Іванаўну Клімашэўскую, урокі Аляксандры Мікалаеўны Перапечкінай, Галіны Ягораўны Бароўскай. Беларускую мову выкладаў Уладзімір Міхайлавіч Панушкін, якога, на жаль, ужо няма ў жывых. Для Святланы настаўнікі былі прыкладам ва ўсім. У дзяцінстве яна любіла чытаць, гуляць у школу. Бывала, рассаджвала суседскіх дзяцей і праводзіла “ўрокі”.

Вучоба давалася лёгка. Паспявала свае заданні выканаць і слабейшым дапамагчы. У класе была актывісткай, ні ад адной справы не заставалася  ўбаку. Пасля заканчэння васьмі класаў падала дакументы ў Аршанскае педвучылішча, якое закончыла з адзнакай. Паспяхова здала ўсяго адзін уступны экзамен у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і стала студэнткай філалагічнага факультэта. На працягу ўсіх гадоў вучобы бацькі падтрымлівалі дачку, дапамагалі матэрыяльна. Святлана Пятроўна ўпэўнена, што вышэйшую адукацыю яна атрымала дзякуючы самым блізкім людзям.

У 1989 годзе маладая настаўніца вярнулася на радзіму, каб вучыць дзяцей роднай мове. Пачала працаваць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №2 горада Талачына. Яна ўспамінае:

— Вядома, было нялёгка. Вялікая школа, праца ў дзве змены. На дапамогу іншы раз прыходзіла  настаўніца Зінаіда Віктараўна Шныркевіч. Я заўсёды магла спадзявацца на яе падтрымку. Давалі парады і іншыя вопытныя педагогі.

Калі настаўнік любіць сваю працу, дзяцей, то абавязкова дасягне поспеху. Святлана Пятроўна выкладае свой прадмет так, каб вучням было цікава на ўроках. Літаратура, на яе думку, галоўны з прадметаў, які выхоўвае асобу дзіцяці як чалавека ў самым лепшым сэнсе гэтага слова. Шмат праводзіць пазакласных мерапрыемстваў, на якіх гучыць родная мова. Самай высокай узнагародай за сваю працу лічыць неабыякавасць дзяцей да свайго прадмета. Прыкладам таму служыць пераможца абласной алімпіяды вучаніца 10 класа Святлана Шашурына. У мінулым годзе дзяўчынка атрымала дыплом трэцяй ступені, а сёлета паднялася на ступеньку вышэй і прынесла раёну другое месца.

Святлана Пятроўна з’яўляецца класным кіраўніком 11″А” класа. З пятага класа яна імкнулася згуртаваць школьнікаў у адзін дружны калектыў. І зараз 11″А” — гэта яе гонар. А першымі памочнікамі з’яўляюцца стараста класа Віка Гамеза і яе намеснік Герасім Качан. Дзякуючы свайму класнаму кіраўніку і дапамозе бацькоў дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі ў Полацку і Міры, Нясвіжы і Брэсце, наведалі тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску. Кожная паездка пакінула незабыўныя ўражанні ў вучняў. Нягледзячы на тое, што адзінаццацікласнікі ў асноўным цікавяцца прадметамі матэматычнага цыкла, яны з задавальненнем размаўляюць на роднай мове, беражліва адносяцца да яе.

— Сапраўдны культурны чалавек павінен ведаць сваю гісторыю, — упэўнена  яна. — Паступова беларуская мова губляе статус дзяржаўнай, становіцца другараднай. Але ж недапушчальна, каб родная мова прыйшла ў заняпад. Асабіста сама люблю чытаць Якуба Коласа, Івана Мележа, вершы Яўгеніі Янішчыц. Асобныя выказванні зачытваю дзецям і радуюся, калі ім падабаюцца нейкае слова ці асобны радок. Сваё жыццёвае крэда фармулюю так:

Іншы раз,
калі грызуць сумненні,
Гляну на дзяцей
і стане мне лягчэй,
Бо ніякім словам
не заменіш
Шчырасць
непадкупную вачэй.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене