ШЛЯХАМ ТВОРЧАСЦІ

9 марта 2012 15:39

Адукацыя ў пачатковай школе з’яўляецца фундаментам усяго наступнага навучання. Таму пачатковая школа павінна даваць якасныя, трывалыя веды, садзейнічаць развіццю здольнасцей дзяцей. А дасягнуць гэтага, несумненна, дапамагае цікавасць і займальнасць вучэбнага працэсу, што вымушае настаўнікаў шукаць новыя формы сумеснай з вучнямі дзейнасці. Так, ужо некалькі гадоў запар для пачаткоўцаў Талачынскай раённай гімназіі актыўна распрацоўваюцца так званыя клубныя дні і “Майстэрні цэлага дня”. У іх аснову пакладзены ідэі таленавітых расійскіх педагогаў і ўласныя творчыя задумы.

“Вясёлая пятніца”не забываецца

Клубы ўяўляюць сабой вельмі насычаныя па сваім змесце заняткі: напачатку вучні атрымліваюць новую і карысную, хоць і неабавязковую, інфармацыю, затым выконваюць пэўныя заданні — малююць, лепяць, інсцэніруюць і т.п., і напрыканцы — выдаюць і прэзентуюць які-небудзь прадукт. Гэта можа быць як індывідуальная работа кожнага вучня — паштоўка, цацка, нейкі выраб, так і групавая, напрыклад, міні-спектакль. Тэматыка клуба разнастайная: “Таямніцы вады”, “Заапарк”, “Лес поўны казак і цудаў”, “Адкуль з’явілася папера”, “Усё пра маю маці, усё для маёй маці”, “Народныя гульні”, “Вясёлы вусень”, “Місіс і містар Мяў”… Усё залежыць ад палёту настаўніцкай фантазіі. Часам яны прыдумваюць нават самыя нечаканыя і інтрыгуючыя тэмы — “Свет салаты”, “Свята гузікаў”, “Мой анёл-ахоўнік”. Іншымі словамі, нярэдка гутарка на такіх занятках вядзецца пра звычайныя рэчы, з якімі мы штодзённа сутыкаемся, але пра якія мала што ведаем.

Аб’ява са спісам назваў клубаў загадзя вывешваецца ва ўсіх малодшых класах. Вучням такім чынам прадастаўляецца поўная свабода ў іх выбары. Зразумела, адзін і той жа клуб можа спадабацца як чацвёртакласніку, так і першакласніку, таму пры арганізацыі ў ім дзейнасці  настаўніку неабходна ўлічваць інтарэсы дзяцей рознага ўзросту. Вядома, зрабіць гэта няпроста, даная праца патрабуе шмат сіл і часу. Аднак, як паказаў вопыт, вучням вельмі цікава і займальна на такіх занятках. Несумненна, такая форма работы з вучнямі садзейнічае развіццю іх эрудыцыі і творчых задаткаў, дае магчымасць абменьвацца агульнымі інтарэсамі і, нарэшце, з’ядноўвае паміж сабой дзяцей рознага ўзросту.

Па традыцыі праводзіцца клубны дзень кожную чвэрць на перадапошнім тыдні ў пятніцу, таму нездарма ў асяроддзі вучняў і педагогаў “гуляе” яшчэ адна яго назва — “вясёлая пятніца”.

Карысна і вучням, і настаўнікам

Цікава праходзіць і “Майстэрня цэлага дня”. Гэта такая форма работы з вучнямі аднаго класа, пры якой усе ўрокі ў абраны дзень тыдня пранізваюцца нейкай адной тэмай (яе выбар абумоўліваецца інтарэсамі вучняў і магчымасцямі настаўнікаў). Калі, скажам, абрана тэма вады, то задачкі і прыклады на ўроках матэматыкі, практыкаванні і тэксты на ўроках беларускай і рускай мовы абавязкова будуць звязаны з якой-небудзь інфармацыяй аб вадзе. Тое ж самае — і на астатніх уроках. Інакш кажучы, настаўнікамі-прадметнікамі падбіраюцца заданні, якія ўтрымліваюць у сабе як мага больш  інфармацыі па данай тэме. Такім чынам у дзяцей фарміруецца паняцце аб міжпрадметных сувязях. Напрыканцы вучэбнага дня на  спецыяльных лістах  яны запісваюць, што ім больш за ўсё запомнілася з кожнага ўрока, аб чым могуць расказаць. Настаўнікі ў сваю чаргу дзеляцца паміж сабой вопытам, абмяркоўваюць плюсы і мінусы, уносяць нейкія прапановы. Безумоўна, гэта спрыяе іх прафесійнаму росту.

Спачатку майстэрня практыкавалася ў старэйшых класах. Цяпер — і ў 4-х. У  рамках праграмы пераемнасці ў навучанні ўрокі тут праводзяць пераважна настаўнікі старэйшых класаў, з якімі выпускнікі пачатковай школы сустрэнуцца ў наступным навучальным годзе. Таму такая форма работы карысная яшчэ і тым, што дае магчымасць настаўнікам і вучням пазнаёміцца адзін з адным.

Сапраўдныя творцы сваёй справы

Нельга не аддаць належнае педагагічнаму калектыву пачатковай школы, што імкнецца зрабіць адукацыйны працэс эфектыўным, карысным і камфортным для дзяцей. Гэта 8 ініцыятыўных, крэатыўных, здольных да самаразвіцця настаўнікаў-аднадумцаў: Алена Віктараўна Лісоўская, Святлана Ягораўна Шэміт, Таццяна Аркадзьеўна Крупская, Жанна Алёйзаўна Казырэвіч, Алена Леанідаўна Емяльянава, Ірына Мікалаеўна Богдан, Вольга Аляксандраўна Сяргеева, Людміла Мікалаеўна Сахоненка. Усе яны маюць высокі прафесійны ўзровень: у пяці — вышэйшая катэгорыя, у трох — першая. Настаўнікі плённа працуюць над развіццём інавацый у школе, знаходзяцца ў няспынным пошуку новых ідэй. Нездарма іх школьнае метадычнае аб’яднанне называецца творчай лабараторыяй.

Пастаянны ўдзел у распрацоўцы інавацыйных заняткаў прымаюць і выхавацелі груп падоўжанага дня Валянціна Аляксандраўна Шафранская, Алена Алегаўна Багданава,  настаўнік музыкі Маргарыта Генадзьеўна Леановіч і настаўнік рытмікі Наталля Іванаўна Івашнёва. Супрацоўніцтва педагогаў — адна з умоў іх паспяховай дзейнасці.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене