І БОЛЬ, І НАСТАЛЬГІЯ

12 марта 2012 15:30

З РОДНАЙ ЗЯМЛЁЙ ЗВЯЗВАЮЦЬ НЯХІТРЫ СКАРБ І ДАРАГІЯ ЎСПАМІНЫ

Вёска Камлі Смальянскага сельсавета Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці — такое месца нараджэння запісана ў ваенным білеце Міхаіла Падаляка.


Зараз гэтага чалавека ўжо больш як 10 гадоў няма на свеце, а яго жонка Вера Мікітаўна жыве адна ў тых самых Камлях, толькі называюцца яны цяпер Засценкамі: колішнія Баглаі, Камлі і ўласна Засценкі сталі адной вёскай.

Ці шчаслівае жыццё пражылі гэтыя людзі? Сышліся, на першы погляд, нібыта ад безвыходнасці, ад таго, што не было асабліва вялікага выбару ў пасляваеннай вёсцы.

— Я маладая яшчэ была, думала: ісці, не ісці? Але мама гаворыць: “Ідзі, дачушка, ён малец харошы, а мальцаў, — гаворыць, — пабілі, дык за каго ты пойдзеш: ці за Ягора за Церанёвага, ці за Петрака за Адаміхінага?” Ну, я, праўда, і пайшла.

Муж вельмі хварэў, таму і памёр заўчасна. Дзеці раз’ехаліся, а жанчына трымаецца за родную зямлю і дзве ўласныя хаты, не хоча кідаць іх на разрабаванне аматарам палазіць па глухіх вёсках у пошуку металалому і іншай здабычы.

— Тут усё маё і толькі тут, і шкада мне пакідаць гэта невядома каму. Вось я тут жыву, дык і то залезлі ноччу, замок узламалі ў той хаце ды ўкралі вожкі і чыгунок. Вожкі добрыя былі, калі комін заб’ецца, дык я папрашу каго, зачэпяць іх, лесвіцу прывяжуць ды залезуць пачысціць.

Зразумела, трымаюць тут жанчыну не толькі дзве хаты з няхітрым гаспадарчым скарбам, а яшчэ і дарагія сэрцу ўспаміны. Якімі б яны ні былі, якой бы цяжкай ні выглядала мінуўшчына, цяпер бачна, што гэта быў лёс, адзіны і непаўторны, і было ў ім месца і радасці, і надзеям, і каханню. З гонарам расказвае Вера Мікітаўна пра свайго мужа — ветэрана вайны, падкрэсліваючы, што быў ён не простым салдатам, а старшым сяржантам, і што чалавекам быў вельмі разумным, хоць і меў адукцыю толькі 6 класаў. Расказвае, пераглядае дакументы, узнагароды і не можа стрымаць слёз, паказваючы на яго фуражку, якая ганарова, як упрыгажэнне, ляжыць у хаце на бачным месцы.

Не забываецца нялёгкае жыццё, але цяпер яно, адзінокае, не лягчэйшае. І падтрымліваюць чалавека, даюць сілы родная зямля і светлыя ўспаміны.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене