НЕКРАЛОГ ПА БУДАЎНІЧАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

16 марта 2012 14:34

Будаўнічая арганізацыя ПМК-65 разваленая канчаткова і больш не існуе. Фармальна яна далучаная да Сенненскай ПМК-64, у адпаведнасці з загадам дырэктара “Віцебскаблсельбуда” павінен дзейнічаць талачынскі ўчастак Сенненскай ПМК-64. Але што можа ўяўляць сабой гэты ўчастак, калі ўсе спецыялісты, інжынерна-тэхнічныя работнікі даўно разышліся хто куды, і на цяперашні час засталося толькі з паўтара дзясятка рабочых, якімі няват няма каму кіраваць? І самой ПМК-64 ад такога ўзбуйнення толькі дадаецца праблем. У апошні час некаторыя работнікі талачынскага ўчастка знаходзіліся ў вымушаным водпуску з захаваннем 2/3 заробку, іншыя рашалі пытанне аб звальненні.

На мінулым тыдні мы сустрэліся з рэшткамі калектыву калісьці вялікай і моцнай арганізацыі.

Зусім верагодна, што многія з людзей, якіх вы бачыце на здымку, ужо таксама пакінулі прадпрыемства. Хтосьці абураўся адсутнасцю работы і казаў, што хоча па-ранейшаму жыць і працаваць у Талачыне, у сваім раёне, хтосьці планаваў знайсці стабільную працу і высокі заробак у іншым месцы.

Чаму так атрымалася, што будаўнікі аказаліся нікому не патрэбнымі ў той час, як у раёне поўна незавершаных аб’ектаў? Хто вінаваты ў развале, можна разважаць і спрачацца. Можна ўспамінаць добрым словам кіраўнікоў, пры якіх жылося добра, і сварыцца на тых, якія заганялі арганізацыю ў балота, толькі сэнсу ў гэтым ужо няма: назад нічога не вернеш. Адно бясспрэчна: калі б кіраванне ПМК-65 у свой час знаходзілася ў руках кампетэнтных, ініцыятыўных, адказных асоб, то і цяпер яно паспяхова дзейнічала б. Колькі разоў мне даводзілася сустракацца з радавымі работнікамі – ніколі не бачыў п’яных, ці раззлаваных, ці абыякавых гультаёў, заўсёды гэта былі людзі, якія хацелі аднаго – працаваць. І не іх віна была ў тым, што непаваротлівыя чыноўнікі не забяспечвалі іх будматэрыяламі, палівам, не маглі арганізаваць бесперабойны працэс працы, зацягвалі тэрміны будаўніцтва, памнажалі недаробкі і непаразуменні і расцілі даўгі.

І смешна, і сумна было чуць, калі падчас нашай апошняй сустрэчы на поўным сур’ёзе прагучала заява аб тым, што ПМК-65 ва ўсе часы вызначалася самымі высокімі тэмпамі і самай лепшай якасцю выканання работ. Можа, так яно і было, але лепш сказаць не “ва ўсе часы”, а “ў даўнія часы”. У апошнія ж гады, калі па меры апускання на дно адзін за адным змяняліся кіраўнікі, назва гэтай арганізацыі ўсё больш і больш асацыіравалася з адваротнымі з’явамі – зацягваннем будаўніцтва і незадаволенасцю заказчыкаў. Аднымі з апошніх сумнавядомых аб’ектаў з’яўляюцца 10-кватэрны дом па вуліцы Трактарнай і кінуты, на стадыі фундамента прыняты “Друццю” 48-кватэрны па Леніна. Напэўна, таму і гаварылі людзі аб колішняй сваёй славе, таму і не спяшаліся звальняцца, трымаліся да апошняга некаторыя сталыя работнікі, якія аддалі прадпрыемству вялікую частку свайго жыцця і ўсю сваю душу, што ніяк ім не верылася, не ўкладвалася ў галаве: гэта канец.

Куды пойдуць, каму аддадуць свае ўменні і вопыт работнікі, якія стаміліся чакаць каля мора пагоды і напісалі заявы аб звальненні? Добра, калі папоўняць рады арганізацый у сваім раёне…

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене