ГАТОЎНАСЦЬ ДА ПАЛЯВЫХ РАБОТ

21 марта 2012 10:02

НАСТРОЙ — НА ПРАЦУ І ПЕРААДОЛЕННЕ ПРАБЛЕМ

— Няма, напэўна, у нашай працы горшага перыяду, чым той, калі чакаеш, пакуль сыдзе снег, каб пачаць сяўбу, — прызнаецца дырэктар ААТ “Абольцы” Мікалай Працэўнікаў. — Калі ўжо сеялка зачэпіцца за поле, тады ўсё — пайшло-паехала, справа кранулася з месца, і ўсё атрымаецца. А цяпер вось дзе б ты ні быў, ці ў кабінеце сядзіш, ці на ферму едзеш, ці на мехдвор, а душа не тут, а там, на полі.

Ступень падрыхтаванасці гаспадаркі да пасяўной можна параўнаць з ранейшымі гадамі. У распараджэнні тая самая тэхніка, і кіраваць ёю будуць тыя самыя людзі. Плануецца за-дзейнічаць тры пасяўныя агрэгаты АПП-6 і чызельны культыватар КЧ-7.

— Мала сказаць, што ён устарэў, — дае сваю ацэнку апошняму Мікалай Іванавіч. — Спадзявацца на яго — гэта тое самае, што спрабаваць пазаўчарашнім днём заўтрашні дагнаць. Гэта ж васемнаццаты век нейкі. Але, на жаль, так патрэбныя нам дыскатар і пасяўны агрэгат з актыўнымі органамі атрымаць мы не можам, абяцалі нам да пачатку гэтага года, але пакуль што справа адкладваецца на няпэўны тэрмін.

Можна сказаць, што ў цэлым становішча з тэхнікай напружанае, але не безнадзейнае, і сяўба, упэўненыя ў гаспадарцы, будзе праведзеная ў тэрмін.

— Канечне, у даўнія часы было лягчэй, калі і людзей было больш, і адзінак тэхнікі, — разважае кіраўнік прадпрыемства. — Можна запярэчыць, што сёння трактары энерганасычаныя, агрэгаты многафункцыянальныя і магутныя. Але калі раней можна было пусціць, напрыклад, чатыры “Беларусы” з дапатопнымі сеялкамі СЗУ, дык яны такі аб’ём далі б за дзень, што ніякаму сённяшняму агрэгату не па сілах.

Мікалая Іванавіча падтрымлівае і яго намеснік Аляксандр Мацкевіч.

— Сёння нейкае рэле ў агрэгаце выйдзе са строю, здаецца, дробязь, але нічога не зробіш, тэлефануеш гарантыйшчыкам. А яны скажуць: “Самі ні ў якім разе не чапайце, яно на гарантыі”, — і прастаіш цэлы дзень, чакаючы іх. А дзень жа гэты год корміць!

З ПАСЯЎНЫМІ АГРЭГАТАМІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ СЯРГЕЙ ЦЯРЭШКА, АЛЯКСАНДР КЛІМОВІЧ, УЛАДЗІМІР ПАПОВІЧ.

Работнікі, якія непасрэдна самі будуць сеяць — выязджаць у поле, таксама маюць свае заўвагі па сучасных агрэгатах. Адзначаюць у іх канструкцыях разнастайныя недапрацоўкі, нерацыянальныя рашэнні, з-за якіх рабочыя оганы хутка зношваюцца ці выходзяць са строю. Часта “ляцяць”, напрыклад, падшыпнікі — і дыскі закліньваюць, перастаюць круціцца.

Але з усім гэтым прадпрыемства, і не толькі “Абольцы”, а і ўсе іншыя гаспадаркі працуюць не першы год, і ўсе падобныя праблемы не з’яўляюцца нечаканай сенсацыяй, а рашаюцца ў рабочым парадку па меры ўзнікнення. Таму настрой і ў кіраўніцтва, і ў механізатараў аптымістычны, бадзёры: хутка пачнецца нялёгкі і адказны перыяд, да якога трэба быць гатовым і тэхнічна, і маральна.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене