НАСТРОЕНЫ НА АПЕРАТЫЎНАСЦЬ

23 марта 2012 14:17

У сельгаспрадпрыемстве “Слаўнае” налічваецца 13 трактароў, у тым ліку пяць энерганасычаных. Мы сустрэліся з галоўным аграномам гаспадаркі Валерыем Віктаравічам Пасюціным у час актыўнай падрыхтоўкі да веснавых палявых работ.

Вось што ён паведаміў:

— За зіму мы ўсю тэхніку падрыхтавалі. Механізатары пераправерылі кожную дэталь. Да рамонту аднесліся сур’ёзна. Канешне, некаторыя запчасткі прыйшлося купляць, хоць яны і дарагія. Зараз механізатары яшчэ раз пераглядаюць і рэгулююць свае машыны. Кадраў у нас хапае, толькі адзін “Кіравец” пакуль без гаспадара.

Прадаўжаем назапашваць мінеральныя ўдабрэнні. Адпраўляем кожны дзень машыну спачатку за азотнымі, потым па чарзе прывозім фосфарныя і калійныя. Захоўваем удабрэнні ў спецыяльных крытых памяшканнях. Арганічных угнаенняў вывезена сваімі сіламі восем тысяч тон, пяць тысяч зааралі пад кукурузу. Да пачатку пасяўной плануем вывезці яшчэ чатыры тысячы.

У размову ўключылася галоўны бухгалтар Людміла Іванаўна Яўгель:

— У гэтым годзе ў нас будзе наладжана сваё двухразовае харчаванне. Раней кожны дзень адпраўлялі машыну за абедамі, заключалі дамоўленасць з элеватарам. Летась на харчаванне было затрачана 80 мільёнаў рублёў. Пасля рэканструкцыі памяшкання падвялі электрычнасць. Засталося толькі завезці электрапліту і посуд, а кандыдатуры павароў ужо вядомыя. У мінулым годзе харчаванне механізатарам абыходзілася ўсяго дваццаць пяць тысяч рублёў у месяц. Хаця кошт прадуктаў і павялічыўся, будзем рабіць абеды як мага таннейшымі.

Прадугледжаны кіраўніцтвам і бытавыя ўмовы для механізатараў. На тэрыторыі мехдвара ёсць душ з гарачай вадой. Тут жа знаходзіцца экран, на якім вывешваюцца разлікі па заработнай плаце і на якім адлюстроўваецца віншаванне пераможцаў. У гаспадарцы распрацаваны план пасяўной, згодна з ім работы павінны быць праведзены ў дзесяцідзённы тэрмін.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене