ТУТ ЗАДАВАЛЬНЯЮЦЬ НАШЫ БЯСКОНЦЫЯ ПАТРЭБЫ

25 марта 2012 7:00

Галоўнай крыніцай даходаў камбіната бытавога абслугоўвання на сённяшні дзень можна назваць швейную вытворчасць. Няспынна ідуць людзі са сваім адзеннем, якому патрабуецца той ці іншы від рамонту, паступаюць заказы і ад прадпрыемстваў. Спецадзенне, пашытае ў нашым КБА, можна ўбачыць і на сельгасработніках, і на тых, хто заняты ў прамысловасці, да таго ж не толькі ў нашым раёне. У цяперашні час, напрыклад, выконваецца заказ па пашыве халатаў для Аршанскага льнокамбіната.

У ПАШЫВЕ ХАЛАТАЎ ДЛЯ АРШАНСКАГА ЛЬНОКАМБІНАТА ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ ЗАКРОЙШЧЫЦЫ СВЯТЛАНА ГЛЯК І ЛЮДМІЛА КАТАН.

У швейных цэхах кіпіць работа, ёй у гэтыя дні загружаныя ўсе работніцы. Ляжаць стосы гатовых вырабаў, якія хутка адправяцца да заказчыкаў, круцяцца швейныя машынкі, размотваюцца і размотваюцца бясконцыя кіламетры нітак, уплятаюцца ў тканіну, шчыльна і надзейна пранізваюць яе — і выходзіць з-пад рук людзей прыгожая і зручная вопратка. Кіруе ўсімі гэтымі працэсамі вядучы спецыяліст па арганізацыі вытворчасці і прафсаюзны лідар Таццяна Дуран.

Не спыняецца актыўнае жыццё і на іншых участках дзейнасці прадпрыемства. Гэта добра відаць па рабоце, напрыклад, дыспетчара Ларысы Шаўчук.

— Я за тое і люблю сваю працу, што пастаянна з людзьмі даводзіцца мець справу, — расказвае яна. — Тут заказы прывезлі, тут гатовыя трэба аддаць, тут нехта патэлефанаваў наконт рамонту халадзільніка, запісваю адрас і сама тэлефаную ў Оршу, дамаўляюся… Дынамічная такая работа, хоць і дыспетчар, здаецца, на месцы сядзіш, а ў той жа час і бачыш, як жыццё бяжыць, адчуваеш сябе ў яго плыні.

І не толькі дыспетчар, а ўсё прадпрыемства, якія б цяжкасці яно ні перажывала, знаходзіцца на самым хуткім, самым імклівым участку жыццёвай плыні. Многа каму патрэбныя яго часам незаменныя паслугі, многа чаго трэба паспець зрабіць яго работнікам кожны дзень — зрабіць, каб назаўтра зноў узяцца за працу, нястомна задавальняючы ўсё новыя і новыя патрэбы насельніцтва.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене