У ГАРМОНІІ З НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗЕМ

26 марта 2012 6:00

Шмат гадоў Забалацкая сярэдняя школа працуе ў напрамку экалагічнага выхавання вучняў. Шматлікія экскурсіі, паходы, даследчыя працы раскрываюць перад дзецьмі шматгранную каштоўнасць прыроды, фарміруюць беражлівыя адносіны да яе і асабістую адказнасць за яе будучыню.

ЭКАЛАГІЧНЫ САВЕТ ЗАБАЛАЦКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ.

Школа мае цесныя стасункі з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Двойчы інспекцыя аказвала матэрыяльную дапамогу ў памеры 5 мільёнаў рублёў. Грошы пайшлі на набыццё неабходнай метадычнай літаратуры, падпіску на спецыялізаваныя перыядычныя выданні і — пераважна —  на афармленне экалагічнага кабінета і эказалы, якія нагадваюць сапраўдныя куткі прыроды. Увогуле, кожнае класнае памяшканне, лесвічныя пралёты вылучаюцца пэўнай “ізюмінкай” і даюць устаноўку на тое, што тут вучацца і працуюць сябры прыроды. Напрыклад, у адным з класаў, дзе займаюцца малодшыя школьнікі, на падлозе намаляваны рамонкі.

На прышкольным участку ў 1,1 га зямлі вучні разам з настаўнікамі і тэхперсаналам вырошчваюць гародніну, пасаджаны імі два гады назад яблыневы сад. Маецца і ўчастак плошчай 2 гектары ў масіве мясцовага сельгаспрадпрыемства (ААТ “Зорны-Агра”). Тут вырошчваюць ячмень, які потым ідзе на продаж. Ёсць у школе свой конь. Калі патрабуецца тэхніка, то кіраўніцтва “Зорнага-Агра” ніколі ў ёй не адмаўляе.

Сёлета Забалацкая школа (у ліку 39 у рэспубліцы) уключана ў экапраект гуманітарнай дапамогі з Галандыі. Даны праект возьме свой старт у канцы сакавіка і будзе ажыццяўляцца на працягу пяці гадоў. Навучальная ўстанова атрымае з замежжа насенне гародніны, а таксама ўдабрэнне і пестыцыды. Гародніна будзе вырошчвацца па замежных тэхналогіях.

— Вопыт іншых школ-удзельнікаў данага праекта паказаў, — гаворыць дырэктар Забалацкай школы Рыма Браніславаўна Кітаёва, — што вырошчванне гародніны па галандскіх тэхналогіях сапраўды дазваляе сабраць добры ўраджай. А значыць, частку вырашчанай прадукцыі можна будзе прадаць і такім чынам папоўніць школьны бюджэт.

Рыма Браніславаўна ўзначальвае экалагічны савет школы. А ўваходзяць у яго педагогі, якія найбольш актыўна працуюць у даным напрамку: настаўнік біялогіі і хіміі Ірына Антонаўна Палагоўская, настаўнік матэматыкі Людміла Аляксандраўна Паддубная і настаўнікі малодшых класаў Святлана Віктараўна Пешчур і Алена Сяргееўна Арэхава.

Пад кіраўніцтвам І.А. Палагоўскай вучні даследуюць пладовы сад — пасадку, вырошчванне, догляд, прышчапленне яблынь і г.д. Для гэтага яны наведваюць сад кансервавага завода, непасрэдна на месцы гутараць з аграномам Таццянай Пятроўскай, робяць фотаздымкі.

Вялікі патрыёт сваёй малой радзімы, Л.А. Паддубная разам з вучнямі вядзе доследную работу па раслінным свеце. Падчас экскурсій у Забайкальскі парк, што ў суседняй з Забалаццем вёсцы Пярэвалачня, дзеці з настаўніцай знайшлі нямала рэдкіх раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: вадазбор звычайны, пералеска высакародная, чына гладкая, званочак персікалісты і інш. На аснове гэтых назіранняў Людміла Аляксандраўна стварыла ў выглядзе альбома ўласную кнігу рэдкіх раслін, што сустракаюцца на тэрыторыі мікрараёна школы.

Багаты тут на “рэліквіі” і птушыны свет. Так, на штучным возеры ў вёсцы Заднева была заўважана рэдкая для нашага краю шэрая чапля, а ў Забайкальскім  парку — дзербнік.

— Ёсць у нашым лесе і філін, — расказвае Людміла Аляксандраўна, — неаднойчы я сама яго чула. Праўда, сустрэць пакуль яшчэ не давялося.

Затое надарыўся выпадак убачыць чорнага бусла, нават прасачыць за яго лёсам. Два гады таму хтосьці знайшоў яго, хворага, і аддаў пад апеку інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Начальнік інспекцыі Павел Пятровіч Крывецкі прывёз бусла ў Забалацкую школу, дзе птушку і пасялілі.  Вучні і настаўнікі яе вельмі палюбілі, акружылі клопатам. А праз некаторы час вырашылі перадаць свайго гадаванца Віцебскаму заапарку — так было ўсё ж  надзейней для яго жыцця.

На вясенніх канікулах настаўнікі з вучнямі плануюць паехаць у Віцебск на экскурсію і абавязкова наведацца ў заапарк, каб пабачыць свайго крылатага сябра.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене